Тэафіля Багуміла з Глінскіх
польскамоўная паэтэса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэафіля Багуміла з Глінскіх, у шлюбе Буката (польск.: Teofila Bogumiła Glińska; нар. 1762/1763, в. Косічы, цяпер Навагрудскі раён — 23 кастрычніка 1799) — беларуская польскамоўная паэтка эпохі Асветніцтва.[1]
Remove ads
Біяграфія
Бацька паэткі — палкоўнік войск Вялікага Княства Літоўскага Крыштаф Глінскі (пам. 22 мая 1807), маці — Тэафіля з Галухоўскіх (пам. 23 сакавіка 1785). Мела братоў Феліцыяна (нар. 1761), Людвіка (нар. 1764), Тэафіля Казіміра (нар. 1767) і сястру Дароту (нар. 1771)[2]. Кальвіністка[3]. Некаторы час жыла ў Шчорсах[4].
Творчасць
Творчасць і біяграфія Глінскай на сённяшні дзень найменш вывучана сярод іншых паэтак XVIII ст.[5]
Асаблівым у паэзіі Т. Глінскай з’яўляецца яе грамадска-патрыятычная скіраванасць. Напісаны з нагоды візіту караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў ваколіцы Косічаў у 1784 годзе верш «Szczorse»[6] апісвае вызваленне сялян ад прыгону ў маёнтку Шчорсы. У рукапісах Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве знойдзены верш «Na obraz J. O. Xiężney Massalskiej»[5]. Аўтар віншавальных вершаў, перакладаў. Працавала ў кірунку класіцыстычнай літаратуры[4] з беларускімі асаблівасцямі[7].
Remove ads
Сям’я
29 верасня 1790 года выйшла замуж за Алаізія Букатага, сына Ігнацыя (ці Яна) і Асяндоўскай[8]. У шлюбе мела дзвюх дачок[3]:
- Крысціна Антаніна (нар. 1792);
- Францішка Яанна (нар. 1796), у шлюбе з Аляксандрам Алендскім.
Выбраныя творы
- Szczorse, powst. w sierpniu 1784, wyd. J. Chreptowicz, «Magazyn Warszawski» 1785, t. 1, cz. 1, s. 91-93; wyd. następne oprac. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956.
- Hymn Peruanów o śmierci. Z prozy Inkasów pana Marmontela wyjęty i na wiersz przełożony, wyd. J. Chreptowicz, «Magazyn Warszawski» 1785, t. 1, cz. 1, s. 99-103; wyd. następne oprac. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956.
- Bukiet od córki dla matki w dzień imienin tejże, powst. przed rokiem 1790, z rękopisu: Życie Ignacego Bykowskiego, porucznika wojsk rosyjskich, przez niego samego napisane w roku 1808, wyd. i przedr. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956.
- Od tejże, w wilią rocznicy ojca, powst. przed rokiem 1790, z rękopisu wyd. i przedr. T. Mikulski, «Pamiętnik Literacki», rocznik 41 (1950), zeszyt 3/4, przedr. w: Ze studiów nad Oświeceniem, Warszawa 1956.
- Wiersze imć panny Glińskiej na obraz j. o. księżny Massalskiej, hetmanowy W. Ks. Lit., przez imci p. Szmuglewicza malowany… w Wilnie. Myśli na ustroniu, odpisy rękopiśmienne z XVIII wieku w Bibliotece Jagiellońskiej, sygn. 6214/III.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads