Тэльмы 2
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэ́льмы 2[2] (трансліт.: Teĺmy 2, руск.: Тельмы 2) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 11 км на ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, побач аўтадарога Брэст — Мінск.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі невялікая вёска пад назвай Тэльмы Залескія ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 12 вяскоўцаў.
Насельніцтва
- 20 будынкаў, 107 жыхароў (1921)
- 158 жыхароў (1959)
- 143 жыхары (1970)
- 53 гаспадаркі, 123 жыхары (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Тэ́льмы Другі́я
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads