Тамара Георгіеўна Караваева
артыстка балета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамара Георгіеўна Караваева (3 чэрвеня 1916, г. Казань, Татарстан — 25 лютага 1997)[1] — расійская і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1949).
Remove ads
Біяграфія
У 1933 годзе скончыла балетную школу пры Пермскім тэатры оперы і балета.
Працавала ў тэатрах оперы і балета Пярмі, Ерэвана, Свярдлоўска .
У 1946—1958 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчай індывідуальнасці артысткі ўласцівы строгая, стрыманая манера выканання, упэўненае валоданне тэхнікай танца, асабліва складанымі вярчэннямі, непасрэднасць і шчырасць у абмалёўцы вобразаў.
На беларускай сцэне выканала шэраг вядучых партый, лепшыя з якіх Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні) і прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), адметныя жаноцкай кранальнасцю і паэтычнасцю.
Сярод іншых партый: Надзейка («Князь-возера» В. Залатарова), Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Марыя («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’е ва), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра).
Remove ads
Зноскі
- Тамара Георгіеўна Караваева на сайце «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads