Таццяна Іванаўна Шамякіна

беларуская літаратуразнаўца, крытык (нар. 1948) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тацця́на Іва́наўна Шамя́кіна (у замужжы Кудрашова[2]; нар. 8 кастрычніка 1948, Мінск) — беларуская крытык, літаратуразнаўца, перакладчыца. Доктар філалагічных навук (2001).

Хуткія факты Таццяна Іванаўна Шамякіна, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і пісьменніка Івана Шамякіна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 года — выкладчык, з 1982 года — дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1983 года, пасля 2006 года перайшла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі[3].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Даследуе беларускую міфалогію ў кантэксце сусветнай, у сувязі з літаратурай і фальклорам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасці стылю беларускіх пісьменнікаў (Якуба Коласа, Алены Васілевіч, Івана Пташнікава, Аляксея Карпюка, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава і інш.). Аўтар манаграфій «Іван Шамякін» (1982), «Міфалогія Беларусі» (2000), «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001), «Эсхаталогія (міфы пра патоп)» (2002), «Міфалогія і літаратура» (2003), «Славянская міфалогія. Курс лекцый» (2005), «Культура Кітая» (2006), «Культура Індыі» (2006), «Міфалогія і беларуская літаратура» (2008), «Традыцыйны кітайскі каляндар і славянскія міфалагічныя паралелі» (2010), «Іван Шамякін: вядомы і невядомы» (2011), «Славянская міфалогія» (2012), «Парадоксы часу, ці Рамантыка савецкай навукі» (2015), «Фальклор і беларуская літаратура ў люстэрку міфалогіі» (2016), «Псіхалогія літаратурнай творчасці» (2021), «Прырода — соцыум — славеснасць» (2023).

Суаўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ.

Творчасць

Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на рускую мову аповесці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).

Узнагароды

Лаўрэатка прэміі «Залаты купідон» (2010).

Выбраная бібліяграфія

  • Міфалогія Беларусі. — Мн., 2000.
  • Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ. — Мн., 2008. ISBN 978-985-02-0925-2

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads