Міхась Стральцоў
беларускі паэт, перакладчык, крытык (1937—1987) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́сь Стральцо́ў[1][2], афіцыйна Міхаі́л Ляво́навіч Стральцо́ў (14 лютага 1937, в. Сычын, Прапойскі раён, Магілёўская вобласць — 23 жніўня 1987, Мінск) — беларускі празаік , паэт , перакладчык і літаратуразнавец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 лютага 1937 года ў вёсцы Сычын Прапойскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1954 годзе скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу (Краснапольскі раён). У 1954 годзе паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, скончыў у 1959 годзе.
Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (1959—1961, 1969—1972), часопісах «Полымя» (1961—1962), «Маладосць» (1962—1968), з 1984 года — загадчыкам аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Член Саюза пісьменнікаў БССР і Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года.
У 1981 годзе быў змешчаны ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) у Мазыры, дзе правёў некаторы час[3]. Сучаснікі адзначалі апалітычнасць Стральцова (за савецкім часе змяшчэнне ў ЛПП часта было спосабам палітычнага пераследу іншадумцаў), змяшчэнне ў ЛПП было звязана з празмерным ужываннем алкаголю[4].
Хварэў на рак стрававода[5], памёр 23 жніўня 1987 года. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Remove ads
Творчасць
Друкаваўся з 1952 года. Першае апавяданне «Дома» надрукаваў у 1957 годзе (часопіс «Маладосць»). У першым зборніку апавяданняў «Блакітны вецер» (1962) праявіўся тонкі псіхалагізм, веданне побыту вёскі і горада. У зборніку «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваенныя гады. Пазней былі выдадзены кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).
Тонкі псіхалагізм і лірычны роздум у зборніках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). У вершах-споведзях, філасофскіх мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах паказана душэўная чысціня і вернасць чалавечаму прызванню.
У зборніку літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыццё ў слове» (1965) аналізаваў майстэрства Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага, Кузьмы Чорнага, Піліпа Пестрака, Аляксея Русецкага, Аляксея Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасць Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага, Уладзіміра Дубоўкі, Аркадзя Куляшова, Янкі Брыля, Пімена Панчанкі, Анатоля Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1968).
Пераклаў на беларускую мову творы Мікалая Браўна, Нікаласа Гільена, Пабла Неруды, Аляксандра Пушкіна, Яраслава Смелякова сучасных італьянскіх паэтаў, раман Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), прозу Барыса Пастарнака і інш.
Творы Міхася Стральцова перакладалі на рускую, англійскую, балгарскую, венгерскую мовы[6]. Пісьменніку прысвячалі вершы Аляксей Пысін, Уладзімір Караткевіч і іншыя паэты[6]. Пра Міхася Стральцова і яго творы пісалі Янка Брыль, Дзмітрый Бугаёў, Анатоль Вярцінскі, Ала Сямёнава і інш.[6]
Remove ads
Сям’я
Ад першага шлюбу меў двух дачок — Вікторыю і Вераніку[3].
Другая жонка — Алена Дзмітрыеўна Стральцова. Дачка — Вераніка Стральцова, беларускі вучоны-філолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (2001). Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: беларуская аўтабіяграфічная проза канца ХХ стагоддзя.
Перад смерцю Стральцова яго палюбоўніца Роза Станкевіч зацяжарыла, дачка нарадзілася пасля смерці бацькі, была названа ў яго гонар Міха́ся[7].
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (пасмяротна, 1988) — за кнігу вершаў «Мой свеце ясны».
- Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Бібліяграфія
- На ўспамін аб радасці (1974)
- Падарожжа за горад (1986)
- Выбранае (1987)
Ушанаванне памяці
У 2018 годзе ўдавой Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і Саюзам беларускіх пісьменнікаў заснавана літаратураная прэмія імя Міхася Стральцова.
Зноскі
- Скобла, Міхась. «Міхась Стральцоў пісаў цяжка — як дровы сек» . Радыё Свабода (14 лютага 2017). Праверана 2 лістапада 2023.
- Бахарэвіч, Альгерд. Знакі і сымбалі . Радыё Свабода (15 чэрвеня 2012). Праверана 2 лістапада 2023.
- Анатоль Сідарэвіч(недаступная спасылка). dziejaslou.by. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2016. Праверана 8 ліпеня 2025.
- Стральцоў Міхась (Міхаіл Лявонавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- 20 нечаканых фактаў пра Міхася Стральцова / Мой BY . moyby.com (14 лютага 2018). Праверана 2 лістапада 2023.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads