Таісія Аляксееўна Шчарбакова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таісія Аляксееўна Шчарбакова (10 снежня 1932, г. Марыупаль, Данецкая вобласць, УССР — 2015) — беларускі музыказнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1989), прафесар (1990). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1983).

Хуткія факты Таісія Аляксееўна Шчарбакова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1959 годзе Горкаўскую кансерваторыю. У 1952—1960 гадах выкладала ў горкаўскіх дзіцячай музычнай школе, кансерваторыі, лектар філармоніі. 3 1962 года выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, з 1990 года загадчык кафедры.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1962 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1981 года.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па пытаннях гісторыі расійскай музыкі, беларускай музычнай культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (1976). Аўтар тэле- і радыёперадач.

Сям’я

У шлюбе з віяланчэлістам Мікалаем Сямёнавічам Шчарбаковым (1928—2012).

Творы

  • Споры и искания: Из истории «Бориса Годунова» М. Мусоргского Мн., 1971;
  • Цыганское музыкальное исполнительство и творчество в России. М., 1984;
  • Михаил и Матвей Виельгорские: Исполнители. Просветители. Меценаты. М., 1990;
  • «Жизнь, где бы ни сказалась…» // Муз. академия. 1999. № 2;
  • «Жизнь за царя»: черты священнодействия // Муз. академия. 2000. № 4;
  • Из истории русской музыкальной текстологии. Мн., 2001;
  • Оперный эпос в России XIX в.: Истоки и стимулы развитая // Вопросы истории музыки. Мн., 2002.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads