Дзмітрый Мікалаевіч Жураўлёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Мікалаевіч Жураўлёў (20 мая 1915, г. Жлобін, цяпер Гомельская вобласць — 1 сакавіка 1988) — беларускі музыказнавец, кантрабасіст. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).
Remove ads
Біяграіфя
З 1931 года ў Беларускім ансамблі народных інструментаў і сімфанічным аркестры Беларускага радыё, у 1937—1960 гадах (з перапынкам) у сімфанічным аркестры Беларускай філармоніі. Вучыўся ў 1944—1947 гадах у Беларускай кансерваторыі. З 1956 года рэдактар, у 1964—1970 гадах галоўны рэдактар музычнага вяшчання Беларускага радыё.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1967 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар даведнікаў «Кампазітары Савецкай Беларусі» (1966) і «Саюз кампазітараў БССР» (1978), біяграфічных нарысаў пра Л. Абеліёвіча, М. Аладава, Г. Вагнера, Дз. Лукаса, І. Любана, П. Падкавырава, Р. Пукста, Ю. Семяняку, А. Туранкова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна, творчых партрэтаў майстроў сцэны, у т.л. Л. Александроўскай, З. Бабія, С. Данілюк, М. Дружыны, С. Друкер, М. Зюванава, В. Мальковай, В. Чарнабаева, больш за 300 музычных тэлевізійных і радыёперадач.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads