Удзінэ

горад у Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Удзінэmap
Remove ads

У́дзінэ (італ.: Udine, вен.: Ùdine, фрыульск. Udin) — горад у італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на паўночным усходзе Італіі, паміж Адрыятычным узбярэжжам і Альпамі, менш чым у 40 км ад мяжы са Славеніяй. Колькасць насельніцтва горада — 120 030 чалавек у 2008 годзе, колькасць гарадской агламерацыі — 172 000 чалавек.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Remove ads

Гісторыя

Першая згадка пра горад Удзінэ — 983 год, калі імператар Атон II Руды ахвяраваў замак Utinum Аквілейскаму патрыярхату  (руск.). У Сярэднія вякі Удзінэ — галоўны палітычны і эканамічны цэнтр не толькі патрыярхату, але і ўсяго рэгіёна Фрыулі.

Пасля 1420 года Удзінэ, як і ўвесь Фрыулі, уваходзіў у склад Венецыянскай рэспублікі. Неаднаразова падвяргаўся набегам турак. Па выніках аўстра-італьянскай вайны (1866) уступлены Габсбургамі Італіі.

У 1963 годзе Удзінэ і яго правінцыя разам з Трыестам, Гарыцыяй і Пардэнонэ ўтварылі вобласць Фрыулі-Венецыя-Джулія.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads