Уж (прыток Лабараца)
рака ва Украіне і Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уж (славацк.: Uh, укр.: Уж) — рака ва Украіне і Славакіі, левы прыток Лабарца (басейн Дуная).
Remove ads
Агульнае
Даўжыня 127 км, з якіх 107 км працякае ў межах Украіны. Бярэ пачатак з крыніцы на паўднёва-заходніх схілах Вадападзельнага хрыбта ў Карпатах, ніжэй перацінае Паланінскі хрыбет. Праходзіць праз украіна-славацкую граніцу каля славацкай вёскі Загар, цячэ па Усходне-Славацкай нізіне і ўпадае ў Лабарац. Даліна ў вярхоўі цяснінападобныя, далей — V-падобная, ніжэй за Ужгарад невыразна выяўленая. Шырыня ў вярхоўі каля 15 м, затым узрастае да 100—300 м, у нізоўі дасягае 2—2,5 км. Абалона перарывістая, часта асіметрычная; шырыня 100—150 м, у Закарпацці — да 1 км. Рэчышча звілістае, у верхнім і сярэднім цячэнні парожыстае, маюцца вадаспады, шмат астравоў. Шырыня ракі пераважна 15—30 м, каля Ужгарада — да 135 м. Ухіл ракі 7,2 м/км.
Асноўныя прытокі: Ровін (справа), Уг, Люта, Тур’я (злева).
Жыўленне мяшанае. Рака мае паводкавы рэжым. Лядовы рэжым няўстойлівы, бываюць заторы.
Remove ads
На рацэ
На рацэ стаіць Ужгарад — адміністрацыйны цэнтр Закарпацкай вобласці Украіны. Створана 2 ГЭС.
Літаратура
- Кирилюк М. І. Географічна енциклопедія України: [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — Т. 3. — К., 1993. — ISBN 5-88500-015-8 (укр.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уж (прыток Лабараца)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads