Узмёнскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Узмё́нскі сельсавет (Узмянскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Узмёны.

Хуткія факты Узмёнскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Узмёнскі сельсавет знаходзіцца на поўначы Мёрскага раёна. Паўночная і ўсходняя межы сельсавета праходзяць па Заходняй Дзвіне, якая натуральным чынам аддзяляе Мёрскі раён ад Верхнядзвінскага раёна. На захадзе сельсавет мяжуе з Павяцкім сельсаветам, на поўдні — з Мёрскім сельсаветам, на паўднёвым усходзе — з Туркоўскім сельсаветам.

Па тэрыторыі сельсавета працякае рэчка Камёнку.

Гісторыя

16 ліпеня 1954 года цэнтр Барсукоўскага сельсавета перанесены ў вёску Узмёны, а сельсавет перайменаваны ва Узменскі сельсавет[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Лявонпальскага сельсавета пералічаны населеныя пункты Ліпава і Ясева[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Туркоўскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Алешчанцы, Барашкі, Бедзенка, Верашчакі, Гагаліншчына, Геленава, Дрыгучы, Заборцы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Масцішча, Навіцкія, Розаны, Скрыдлеўшчына, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шарашонкі і Шуты)[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Туркоўскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Алешчанцы, Барашкі, Верашчакі, Геленава, Заборцы, Масцішча, хутары Бедзенка, Гагаліншчына, Дрыгучы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Розаны, Саўчанкі, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шуты, Шэра-Шашкі)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 19 населеных пунктаў[5]. 8 красавіка 2004 года сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя (16 населеных пунктаў: Барсукі, Брыжалюбкі, Брыжынкі, Буралом 1, Вінагроды, Казелькі, Калачова, Карандашы, Клёміна, Ліпава 1, Ліпава 2, Палшчызна, Пераслова, Пераслоўка, Труды і Узмёны) далучана да Даўгінаўскага сельсавета[6].

16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі сельсавет[7]. Чатырма месяцамі раней — 17 мая 2010 года — адміністрацыйны цэнтр Даўгінаўскага сельсавета быў перанесены з вёскі Даўгінава ў аграгарадок Узмёны[8]. 16 чэрвеня 2017 года скасавана вёска Карандашы[9].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1112 чалавек[10], з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,1 % — палякі[11]; паводле перапісу 2019 года — 791 чалавек[12].

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзілі раней і ўваходзяць у цяперашні час населеныя пункты:

З 2010 года ў склад сельсавета ўвайшлі населеныя пункты:

Remove ads

Архіў

Архіўныя дакументы Узмёнскага сельсавета (да моманту яго скасавання ў 2004 г.) захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[14]. Архіў, які ахоплівае 1954—2004 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, планаў працы, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1612.
Памер архіва — 838 старонак.
Архіў Узмёнскага сельсавета знаходзіцца ў аб’яднаным стане з архівам скасаванага Барсукоўскага сельсавета.

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 52. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads