Уладзімір Іванавіч Ішчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Іванавіч Ішчанка (10 чэрвеня 1939, г. Жытомір, Украіна — 4 жніўня 2005) — беларускі фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1988), прафесар (1989).

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Ішчанка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Львоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (фармацэўтычны факультэт, 1961), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 1965).

Выкладаў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1961 года, фармацэўтычны факультэт, кафедра фармацэўтычнай тэхналогіі, у 1979—2005 гадах — загадчык кафедры, у 1969—1996 гадах — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя даследаванні біялагічнай даступнасці і ўстойлівасці таблетак алкалоідаў; стварэнне новых лекавых сродкаў, паляпшэнне іх уласцівасцей і прамысловай тэхналогіі.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Исследование взаимосвязи технологических функций вспомогательных веществ и биодоступности таблеток солей алкалоидов и синтетических оснований : автореферат диссертации … доктора фармацевтических наук : 15.00.01 / Ищенко Владимир Иванович. — Харьков, 1988.
  • Микроэлементы в витаминном лекарственном сырье и витаминных препаратах : автореферат диссертации … кандидата фармацевтических наук / В. И. Ищенко. — Витебск, 1965.
Remove ads

Літаратура

  • Ішчанка Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 371. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Владимир Иванович Ищенко / В. Кугач // Медвузовец : газета Учреждения образования «Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет». — 1999. — Июнь (№ 7). — С. 2.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads