Уладзімір Іванавіч Маркоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Іва́навіч Марко́ўскі (27 лістапада 191320 снежня 1986) — ваенны дзеяч, контр-адмірал (1957). Удзельнік вайны з Японіяй (1945).

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Маркоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У. І. Маркоўскі нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і чыгуначніка. Пасля заканчэння школы працаваў цесляром, каменшчыкам, памочнікам майстра. У 1932 годзе скончыў Ленінградскі горны тэхнікум, у 1937 годзе Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. Службу праходзіў камандзірам баявой часткі падводнай лодкі на Ціхаакіянскім флоце. У 1939 годзе скончыў акадэмічныя курсы камсаставу і працягваў службу на Далёкім Усходзе.

З 1954 г. служыў у Порт-Артуры, на Паўночным флоце. У 1961 годзе ўдзельнічаў у выпрабаваннях ядзернай зброі на архіпелагу Новая Зямля. У 1962—1972 гг. У. І. Маркоўскі камандзір 1-га вучэбнага атрада ВМФ СССР у Пінску.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads