Уладзімір Іванавіч Смірноў (геолаг)
савецкі геолаг і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Іванавіч Смірно́ў[2] (руск.: Владимир Иванович Смирнов; 31 студзеня 1910 — 16 чэрвеня 1988) — савецкі геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук (1945), акадэмік Акадэміі навук СССР (1962, член-карэспандэнт з 1958 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1980).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Маскве. У 1926 годзе скончыў школу і працаваў токарам. У 1929 годзе паступіў у Маскоўскую горную акадэмію, а ў 1930 годзе быў пераведзены ў Маскоўскі геолагаразведачны інстытут. Інстытут скончыў у 1934 годзе і застаўся у аспірантуры пры ім[3]. Адначасова ў 1934—1937 гадах працаваў начальнікам партыі Таджыкска-Памірскай экспедыцыі. З 1937 года кансультант у Кіргізскім геалагічным упраўленні. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. З 1939 года дацэнт, дэкан геолагаразведачнага факультэта Маскоўскага геолагаразведачнага інстытута. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны У. І. Смірноў быў накіраваны ў Сярэднюю Азію. У 1941—1944 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Хайдарканскага ртутнага камбіната ў горадзе Хайдаракан Кіргізскай ССР (сучаны Айдаркен у Кыргызстане) і адначасова старшы навуковы супрацоўнік Кіргізскага філіяла Акадэміі навук СССР[3]. У 1944 годзе вярнуўся працаваць у Маскоўскі геолагаразведачны інстытут. Займаў пасады дацэнта і загадчыка навукова-даследчага сектара, з 1946 года — прафесар. У 1946—1951 гадах У. І. Смірноў займаў пасаду намесніка Міністра геалогіі СССР. Адначасова ў 1946—1949 гадах — старшыня Усесаюзнай камісіі па запасам карысных выкапняў. У 1951 годзе быў ініцыятарам адкрыцця ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце кафедры геалогіі і геахіміі карысных выкапняў і стаў яе кіраўніком. Адначасова ў 1949—1955 гадах — прафесар Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата[3].
Памёр У. І. Смірноў 16 чэрвеня 1988 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве[3].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Асноўныя працы У. І. Смінова па геалогіі рудных радовішчаў, металагеніі каляровых металаў. Распрацаваў асновы тэорыі фарміравання і колькаснай ацэнкі карысных выкапняў у нетрах Зямлі, усталяваў рэгіянальныя заканамернасці адукацыі і размяшчэння рудных радовішчаў на кантынентах і ў акіянах, ахарактарызаваў металагенічныя асаблівасці дна Сусветнага акіяна. Прапанаваў зводную генетычную класіфікацыю радовішчаў карысных выкапняў, азначыў эпохі эндагеннага рудаўтварэння ў гісторыі развіцця зямной кары. Таксама займаўся даследаваннем гісторыі геалогіі.
Аўтар больш за 1000 публікацый, у тым ліку падручніка «Полезные ископаемые».
Акрамя навуковай і выкладчыцкай дзейнасці У. І. Смірноў выконваў шэраг грамадскіх функцый. Прымаў удзел у шэрагу міжнародных форумаў, быў членам шэрагу замежных акадэмій і навуковых таварыстваў, членам рэдакцыйных калегій шэрагу навуковых часопісаў, галоўным рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Геология рудных месторождений».
Remove ads
Узнагароды і званні
- Герой Сацыялістычнай Працы (1980)
- 3 ордэны Леніна (1954, 1970, 1980)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1963)
- Медаль «За працоўную адзнаку» (1949)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Ордэн «Кірыл і Мяфодзій» (НРБ, 1979)
- Ленінская прэмія (1972)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1986)
- Залаты медаль імя А. П. Карпінскага (1976)
- Ганаровы разведчык недраў СССР (1980)
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Кіргізскай ССР (1970)
Таксама ўзнагароджаны шэрагам медалёў і замежнымі навуковымі ўзнагародамі.
Памяць
У гонар вучонага устаноўлена мемарыяльная дошка ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце[3]. З 1992[3] года дзейнічае Фонд падтрымкі геалогіі імя У. І. Смірнова і выдаецца літаратурна-навуковы альманах «Смірноўскі зборнік»[4]. У гонар вучонага названы мінералы смірніт і вісмірнавіт.
Зноскі
- Смирнов Владимир Иванович (геолог) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Уладзімір Іванавіч Смірноў на сайце «Героі краіны»
- Владимир Иванович Смирнов (1910—1988 гг.)(недаступная спасылка) (руск.) // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads