Акіян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Акіян
Remove ads

Акія́н (лац.: Oceanus, старагрэч. Ὠκεανός старагрэч. і рымская міфічная рака, якая цячэ вакол усяго свету) — большая частка гідрасферы Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць 70,7 % паверхні Зямлі (361 млн.км²). Размяшчэнне кантынентаў дазваляе выдзяліць пяць акіянаў:

Thumb
Акіяны Зямлі

Межы паміж акіянамі вызначаны Міжнароднай гідраграфічнай арганізацыяй. Даследаваннем акіянаў займаецца раздзел навукі, які мае назву акіянаграфія.

Remove ads

Склад акіянаў

У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы, якія ад астатніх частак акіяна могуць аддзяляцца паўвастравамі, астравамі ці архіпелагамі. Разам усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву Сусветны акіян (уведзена ва ўжытак Юліем Міхайлавічам Шакальскім).

Больш інфармацыі Акіян, Плошча, млн км² ...
Remove ads

Рэльеф дна

Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў размешчаны ўзвышшы на 1—2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія звязаны ў адзіную сетку. Хрыбты раздзелены трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, перпендыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах размяшчаецца вялікая колькасць адзінкавых гор, частка з якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе астравоў. Большасць гэтых гор — згаслыя або дзейныя вулканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагібаецца і гара павольна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавы востраў — атол.

Калі ўскраіна кантынента пасіўная, то паміж ім і акіянам размешчаны шэльф — падвадная частка кантынента — і кантынентальны схіл, паступова пераходзячы ў абісальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантыненты размешчаны глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.

Remove ads

Донныя адклады, або грунты

Донныя адклады (або грунты) Сусветнага акіяна могуць быць класіфікаваныя па некалькіх крытэрыях:

  • паводле глыбіні:
  • паводле месца ўтварэння:
    • тэрыгенныя:
    • пелагічныя:
      • чырвоныя і карычневыя глыбакаводныя гліны — спецыфічныя адклады глыбокіх вод акіяна. Уяўляюць сабой тонкі гліністы асадак, утвараюцца ў выніку спакойнага асадканакаплення са шкілетаў арганізмаў, поўнасцю раствораных марской вадой  (руск.). У склад уваходзяць моцна змененыя мінеральныя часціцы, а таксама часціцы механічнага і касмічнага паходжання, якія прайшлі доўгую перапрацоўку. Раз-пораз трапляюцца рэшткі старажытных акул (асабліва іхніх зубоў), вушныя косці кашалотаў і іншых кітоў. Глыбіня залягання — ад 5 і больш тыс. м у абласцях халодных акіянічных вод. Багатыя на кісларод і вуглекіслату;
      • радыялярыевы глей — глей з вялікай (20 %) канцэнтрацыяй шкілетаў радыялярый. Найбольш пашыраны ў Ціхім акіяне;
      • дыятомавы глей — крамністыя панцыры і шкілеты дыятомавых водарасцей з вялікім утрыманнем CaCO3. Звычайна мае жаўтавата-шэры колер, а пры высыханні — шэравата-буры, светла-шэры. У асноўным пашыраны ў зоне таяння ільдоў на поўнч ад Антарктыды;
      • глабігерынавы глей — са шкілетаў жывёл, канцэнтрацыя да 80 %, у асноўным CaCO3. Колер светла-шэры і светла-ружовы. Глыбіня залягання 3-4 тыс. м. Большыя плошчы — ў Атлантычным акіяне, меншыя — у Ціхім і Індыйскім;
      • фарамініферавы глей. Глыбіня залягання 3-4 тыс. м. Большыя плошчы — ў Атлантычным акіяне, меншыя — у Ціхім і Індыйскім;
      • тэраподавы  (руск.) глей — разнавіднасць карбанатнага асадку. Глыбіня загялання каля 3 тыс. м паблізу некаторых астравоў Атлантычнага акіяна;
      • каралавы глей і каралавы пясок. Утвараецца з каралаў. Часцей за ўсё пашыраны ў экватарыяльных і трапічных мелкаводдзях паўднёвага захаду Ціхага, поўначы Індыйскага акіянаў, ва ўсёй Акіяніі, у Чырвоным і Карыбскім морах;
      • ледавіковыя адклады. Паўночны Ледавіты акіян, Паўднёвы акіян, крайняя поўнач Атлантычнага акіяна;
      • жалеза-марганцавыя канкрэцыі — утвараюцца ў выніку рыхлення адкладаў на акіянічным дне ў асадкавых адкладах
  • паводле механічнага складу:

Ва ўсіх тыпах донных адкладаў можна сустрэць касмічны пыл — часціцы касмічнага паходжання, якія ўтвараюцца пры згаранні метэарытаў і балідаў у зямной атмасферы. Сюды ж адносяцца магнітныя шарыкі.

Хуткасць назапашвання донных адкладаў (грунтоў) вельмі малая:

  • дыятомавыя і вапнавыя адклады — 1-30 мм/тысячагоддзе;
  • глабігерынавы глей — 10-20 мм/тысячагоддзе;
  • турбідыты — 100 мм/тысячагоддзе;
  • чырвоныя гліны — 1 мм/тысячагоддзе.

Багацці, якія змяшчаюць у сабе донныя адклады Сусветнага акіяна:

Remove ads

Акіянічныя цячэнні і іншыя з'явы

Thumb
Акіянічныя цячэнні

Бесперапынны вецер над паверхняй акіяна (пасаты  (руск.)), рознасць салёнасці  (руск.) вод вядуць да ўзнікнення акіянічных цячэнняў — перамяшчэння вялікіх мас акіянічнай вады, якія выклікаюць кліматычныя змены ў многіх краінах свету. Землетрасенні на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягнення Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.

Remove ads

Клімат

Акіян — адзін з асноўных фактараў фарміравання клімату Зямлі. Пад уздзеяннем сонечнай радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантыненты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасферных ападкаў. Акіянічныя цячэнні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і ў значнай ступені адказваюць за размеркаванне цяпла на планеце.

Вада мае вялікую цеплаёмістасць, таму тэмпература акіяна мяняецца больш павольна за тэмпературу паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сезонныя змены тэмпературы.

Remove ads

Тэмпературны рэжым і салёнасць Сусветнага акіяна

Тэмпературны рэжым

Сярэдняя тэмпература вады ў сусветным акіяне складае +17,5°С, а паветра над акіянам - +14,4°С, прычым у Паўночным паўшар'і тэмпература на 3°С вышэйшая за Паўднёвае паўшар’е. Гэта тлумачыцца наяўнасцю Паўднёвага акіяна і яго тэмпературай:

Больш інфармацыі Акіян ці іншая водная прастора, Сярэдняя тэмпература, °С ...

Салёнасць

Салёнасць - гэта колькасць раствораных цвёрдых мінеральных рэчываў у якім-небудз аб'ёме вады. Вымяраецца ў праміле (‰).

Больш інфармацыі Акіян ці іншая водная прастора, Салёнасць, на паверхні, ‰ ...

Тэрмахалінная цыркуляцыя

За кошт перападу шчыльнасці вады, што ўтварыўся з прычыны неаднастайнасці размеркавання тэмпературы і салёнасці ў акіяне, ствараецца тэрмахалінная цыркуляцыя.

Remove ads

Арганічны свет акіянаў

Паводле тыпаў пражывання арганічны свет акіянаў падзяляецца на тры вялікія групы:

Remove ads

Эканоміка

Суднаходства

Акіяны маюць вялікае транспартнае значэнне: вялікая колькасць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусветнымі марскімі партамі. Паводле кошту перамяшчэння адзінкі грузу, на адзінку адлегласці, марскі транспарт самы танны, хоць і не самы хуткі. У канцы 19—пачатку 20 стагоддзяў, для скарачэння працягласці марскіх шляхоў пабудаваны каналы, асноўныя з якіх — Панамскі і Суэцкі.

Больш інфармацыі Месца, Порт ...

MT=метрычныя тоны; FT=фрахтовыя тоны; RT = метрычныя тоны

Рыбалоўства

Акіян - галоўная крыніца здабычы рыбы для харчовых і прамысловых мэт. Здабыча рыбы штогод расце і за 2000-2009 павялічылася агулам на 30 млн т.

Больш інфармацыі Месца ў 2009 г., Краіна ...
Remove ads

Палітыка

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads