Уладзімір Ільіч Андрыянаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Ільіч Андрыянаў (нар. 31 мая 1944, г. Архангельск, Расія) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 31 мая 1944 года ў Архангельску. Скончыў у 1972 годзе факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэхналагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года[1].
Творчасць
Працуе пераважна ў кераміцы (шамот, фарфор). Асноўныя творы: дэкаратыўныя кампазіцыі «Жанглёр», «Шахматысты», «На працу ў космас», «Адпачынак», «Сям’я», «Раніца»; дэкаратыўныя талеркі «Ганчар», «У садзе», «Цырк», «Падарункавыя», «Птушкі», «Старажытны Гомель», «3 гісторыі спорту», сервіз «Мара», дэкаратыўны рэльеф «Майстэрня»[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Міністэрства культуры Расіі, фондах БСМ[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads