Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка (3 жніўня 1958, п. Троіцка-Пячорск, Комі АССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2010—2021), генерал-лейтэнант унутранай службы[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У 2002 — камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.
У 1976 годзе працаваў зборшчыкам Магілёўскага тарарамонтнага прадпрыемства трэста «Белтара». У 1976—1978 гадах служыў у шэрагах Узброеных Сіл. У 1980—1981 — малодшы інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду самастойнай ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 1981—1983 — начальнік варты (там жа), у 1983—1986 гадах — намеснік начальніка (там жа), у 1986—1994 гадах — начальнік.
У 1994—1996 — намеснік начальніка УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкама па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні. У 1996—1997 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Магілёўскага абласнога УВПС ГУВПС МУС Рэспублікі Беларусь. У 1997—1999 гадах быў начальнікам ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва. У 1999—2000 гадах — залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаннем службы на раней займаемай пасадзе. З красавіка па кастрычнік 2000 года — начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2000 года — начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
29 снежня 2010 года прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]
25 студзеня 2021 года вызвалены ад пасады міністра па надзвычайных сітуацыях і звольнены са службы ў запас паводле ўзроста з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення[4].
Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За бездакорную службу» II (2000) і I ступеняў.
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені (СССР).
- Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2015[5], 2018[6], 2021[7]).
- Юбілейныя медалі Рэспублікі Беларусь і СССР.
Зноскі
- Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў (бел.) (7 мая 2015).
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads