Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка
Remove ads

Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка (3 жніўня 1958, п. Троіцка-Пячорск, Комі АССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2010—2021), генерал-лейтэнант унутранай службы[1].

Хуткія факты Уладзімір Вашчанка, Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У 2002 — камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

У 1976 годзе працаваў зборшчыкам Магілёўскага тарарамонтнага прадпрыемства трэста «Белтара». У 19761978 гадах служыў у шэрагах Узброеных Сіл. У 19801981 — малодшы інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду самастойнай ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 па ахове Ленінскага раёна г. Магілёва, у 19811983 — начальнік варты (там жа), у 19831986 гадах — намеснік начальніка (там жа), у 19861994 гадах — начальнік.

У 19941996 — намеснік начальніка УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкама па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні. У 19961997 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Магілёўскага абласнога УВПС ГУВПС МУС Рэспублікі Беларусь. У 19971999 гадах быў начальнікам ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва. У 19992000 гадах — залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаннем службы на раней займаемай пасадзе. З красавіка па кастрычнік 2000 года — начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі нумар 2 Ленінскага раёна г. Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2000 года — начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

29 снежня 2010 года прызначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]

25 студзеня 2021 года вызвалены ад пасады міністра па надзвычайных сітуацыях і звольнены са службы ў запас паводле ўзроста з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення[4].

Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads