Уладзімір Аляксандравіч Прахарэнка
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Аляксандравіч Прахарэ́нка[1] (руск.: Владимир Александрович Прохоренко; 16 ліпеня 1938 — 5 лютага 1992) — вучоны ў галіне радыёэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1979), прафесар (1980).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Шадрына (Казульскі раён Краснаярскага края, Расія. У 1960 годзе скончыў Артылерыйскую радыётэхнічную акадэмію імя Маршала Говарава ў Харкаве. З 1963 года выкладаў у Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы ПВА, дзе з 1976 года займаў пасаду начальніка кафедры.
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па тэарэтычных асновах кіравання надзейнасцю і якасцю складаных радыётэхнічных сістэм. Займаўся распрацоўкай фізіка-статыстычных мадэлей парушэнняў працаздольнасці элементаў электроннай тэхнікі.
Сярод апублікаванага:
- Прогнозирование качества систем / В. А. Прохоренко, А. Н. Смирнов. — Мн.: Наука и техника, 1976.
- Учёт априорной информации при оценке надёжности / Под ред. А. М. Широкова. — Мн.: Наука и техника, 1979.
- Учёт безотказности микроэлектронной аппаратуры на этапе производства. — Мн., 1989 (разам з І. Я. Ліцвінскім і А. М. Смірновым).
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads