Уладзімір Анатолевіч Шчэрба
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Шчэрба (нар. 1 красавіка 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў Мінску, але хутка перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе дарос да іграка асновы. Сезон 2011 правёў у Расіі ў складзе арэнбургскага «Газавіка», пасля чаго вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў склад магілёўскага «Дняпра».
У лютым 2013 года зноў стаў іграком брэсцкага «Дынама». Здолеў замацавацца ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы (часам левага абаронцы).
Сезон 2014 пачаў у якасці правага абаронцы. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны» (12 красавіка) на 28-й хвіліне атрымаў чырвоную картку з-за сутыкнення з Яраславым Багуновым[3]. Выдаленне і пенальці выклікалі незадавальненне іншых ігракоў, у выніку быў выдалены таксама і Сяргей Кандрацьеў, пасля чаго брэсцкі клуб удзевяцёх разгромна саступіў 0:7, а Шчэрба атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю. Пасля вяртання зноў стаў гуляць правага абаронцу, але часам выступаў на левым фланзе і ў паўабароне.
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У сезоне 2015 стаў выкарыстоўвацца звычайна ў якасці флангавага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў Брэст[5].
У студзені 2016 накіраваўся ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[6]. У складзе аўтазаводцаў стаў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[7]. У першай палове сезона 2017 рэдка з’яўляўся на полі, пазней стаў часцей гуляць у аснове. У лістападзе 2017 года падпісаў новы аднагадовы кантракт з «аўтазаводцамі»[8]. У 2018 і першай палове 2019 гадоў звычайна выхадзіў у стартавым складзе каманды, другую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы. У 2020 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым падпісаў пагадненне з клубам[10]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з ліпеня стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі[11]. У сезоне 2022 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з брэсцкім клубам[12]. У снежні 2023 года пакінуў «Дынама»[13].
Remove ads
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2007, 2016
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads