Уладзімір Анатольевіч Шабан

беларускі ваенны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Анатольевіч Шабан (нар. 4 красавіка 1958, Любань, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваеннакамандуючы, палкоўнік, дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка (з 2013).

Хуткія факты Уладзімір Анатольевіч Шабан, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 красавіка 1958 года ў в. Любань Вілейскага раёна Мінскай вобласці[1]. Скончыў музычную школу па класе баяна[2].

Служыў ва Узброеных сілах СССР у горадзе Гатчына Ленінградскай вобласці ў воінскай часці, якая адносілася да Камітэта дзяржбяспекі СССР[3].

Пасля службы ў войску ў 1982 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. Спецыяльнасць па адукацыі: культасветработнік, арганізатар-метадыст клубнай работы[4].

Пасля заканчэння ВНУ быў накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі, дзе праслужыў 30 гадоў. Пачынаў працаваць у Самаркандзе Узбекскай ССР, дзе працаваў на працягу 12 гадоў[5].

У 1981 годзе ажаніўся, у 1983 годзе ў сям’і нарадзілася дачка, а ў 1992 годзе — сын[5].

У 2000 годзе працаваў начальнікам аддзела па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласці[6]. Скончыў службу ў КДБ на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці[7].

З 2010 па 2013 гады працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных, прававых і кадравых пытаннях Беларускай дзяржаўнай філармоніі[8].

5 снежня 2013 года прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага цырка[8].

Член Рэспубліканскай партыі[9].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads