Любанскі сельсавет (Вілейскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́банскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Любань.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Каловіцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Каловічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 ліпеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Любань, сельсавет перайменаваны ў Любанскі. 13 красавіка 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Журыхскага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Будкі, Даўбарова, Журыхі, Заазер’е, Казаны, Кароткія, Красны Бераг, Кузьмічы, Любоўшы, Ляскі, Новыя Зімодры, Сіўцы, Студзёнкі, Сухары, Сцеберакі і Талуць)[1]. 28 мая 2013 года частка вёскі Порса ўключана ў склад Вілейкі[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2730 чалавек[3], з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2604 чалавекі[5].
Склад
Любанскі сельсавет уключае ў сябе 32 населеныя пункты:
- Більцавічы — вёска.
- Будкі — вёска.
- Бутрымава — вёска.
- Даўбарова — вёска.
- Дзядзічы — вёска.
- Жаўткі — вёска.
- Жарсцвянка — вёска.
- Журыхі — вёска.
- Заазер’е — вёска.
- Казаны — вёска.
- Карвелі — вёска.
- Каловічы — вёска.
- Кароткія — вёска.
- Красны Бераг — вёска.
- Кузьмічы — вёска.
- Кульшыно — вёска.
- Ляскі — вёска.
- Любань — аграгарадок.
- Любоўшы — вёска.
- Навікі — вёска.
- Новыя Зімодры — вёска.
- Астравы — вёска.
- Порса — вёска.
- Сіўцы — вёска.
- Снежкава — вёска.
- Сцебяракі — вёска.
- Студзёнкі — вёска.
- Сухары — вёска.
- Талуць — вёска.
- Тураўшчына — вёска.
- Цна — вёска.
- Цынцавічы — вёска.
Вядомыя асобы
- Андрэй Валынец — Герой Савецкага Саюза, удзельнік камуністычнага падполля Заходняй Беларусі.
- Міхаіл Казінец — беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі (1987).
- Іван Кандрацьеў — рускі паэт, празаік, драматург, педагог (1849—1904).
- Яўген Мірановіч (1917—1980) — гаспадарчы дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны аграном БССР.
- Ганна Новік — беларуская паэтэса, дзеяч падпольнага беларускага руху ў Польшчы (1914—1997).[6][7][8][9].
- Нікадзім Сілівановіч — беларускі і расійскі мастак, акадэмік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads