Уладзімір Бялько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Бялько (1911 — 1 мая 1933) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Паэт, рэдактар падпольнай газеты «Піянер».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1911 годзе ў в. Мяльканавічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі.
Пасля падзелу Беларусі паміж СССР і Польшчай у 1921 годзе родная вёска апынулася ў складзе Польшчы. Скончыў у сваёй вёсцы польскую школу. Нядоўга вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі.
Вярнуўшыся ў родную вёску, днём займаўся сельскай гаспадаркай, а вечарамі праводзіў камсамольскую і беларускую дзейнасць: развешваў лістоўкі, патрабуючы адкрыцця школ на беларускай мове, арганізоўваў розныя культмасавыя беларускія мерапрыемствы. З сябрамі Піліпам Маркевічам і Антонам Бішкурэвічам выдаваў на беларускай мове камуністычную газету «Піянер»: штомесяц наклады каля 100 асобнікаў адбіваліся на шапірографе. Пісаў вершы. За сваю камуністычную і беларускую дзейнасць пераследваўся мясцовымі польскімі ўладамі, якія яго двойчы арыштоўвалі і білі.
Вясной 1933 года да хворага Уладзіміра Бялько прыйшлі паліцыянты, скінулі яго з ложка і доўга білі нагамі. Памёр 1 мая 1933 года ад атрыманых пашкоджанняў. Праз два дні быў пахаваны на мясцовых могілках в. Мяльканавічы.
Remove ads
Памяць
- У савецкія часы, пакуль у вёсцы Мяльканавічы існавала школа, школьнікі захоўвалі памяць пра беларускага дзеяча: разам з настаўнікамі даглядалі яго магілу, ускладвалі кветкі.
- У 1980-х гадах на магіле Уладзіміра Бялько была пастаўлена невялікая стэла.
- У 1990-х гадах па рашэнню Слонімскага гарсавета вуліца Жданава ў Слоніме была перайменавана ў вуліцу Уладзіміра Бялько.
- Улетку 2019 года Сяргей Чыгрын знайшоў магілу Уладзіміра Бялько ў занядбаным стане. Неўзабаве валанцёры БРСМ прывялі магілу ў належны стан.
Remove ads
Спасылкі
- Радыё Рацыя. Адшукана магіла заходнебеларускага змагара за беларускія школы Архівавана 3 сакавіка 2021.
- Радыё Рацыя. Турэмныя шыльды на грудзях беларускіх юнакоў Архівавана 28 лістапада 2020.
- Слонімскі Веснік. Волонтеры БРСМ навели порядок на могиле Владимира Белько(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads