Уладзімір Васільевіч Кавалёнак

савецкі касманаўт From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Васільевіч Кавалёнак
Remove ads

Уладзімір Васільевіч Кавалёнак (нар. 3 сакавіка 1942, в. Белае, Крупскі раён, Мінская вобласць) — савецкі і беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Уладзімір Васільевіч Кавалёнак, Краіна: ...
Thumb
Паштовая марка Беларусі «Заваёўнікі космасу, ураджэнцы Беларусі»
Remove ads

Дзяцінства

Нарадзіўся 3 сакавіка 1942 года ў вёсцы Белае Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР, дзе і правёў дзіцячыя і школьныя гады. Беларус. Скончыў 10 класаў сярэдняй школы на радзіме ў 1959 годзе.

Пачатак ваеннай службы

У 1959 годзе паступіў у Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, якое скончыў у 1963 годзе. Служыў у ваенна-транспартнай авіяцыі, дзе здзяйсняў палёты на самалётах Ан-24 спачатку ў якасці другога пілота, а затым камандзіра карабля. У 1965 годзе разглядаўся як кандыдат у атрад касманаўтаў, залічаны не быў, але пакінуты ў рэзерве для наступнага залічэння.

У 1967 годзе быў залічаны ў атрад касманаўтаў, у групу ВПС № 4, дзе прайшоў поўны курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі і курс падрыхтоўкі да палётаў на караблях тыпу «Саюз» і арбітальных станцыях «Салют».

У маі 1975 года ўваходзіў у склад дублюючага экіпажа пры палёце «Саюза-18-2».

У 1976 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына, пры гэтым не спыняў працу ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына.

Першы палёт

З 9 па 11 кастрычніка 1977 года здзейсніў свой першы палёт у космас на касмічным караблі «Саюз-25» (пазыўны «Фатон-1») у якасці камандзіра карабля. У экіпаж таксама ўваходзіў Валерый Віктаравіч Румін. Па праграме палёту «Саюз-25» павінен быў састыкавацца са станцыяй «Салют-6», але з-за няштатных рэжымаў работы сістэмы збліжэння стыкоўку ажыццявіць не ўдалося і палёт быў датэрмінова спынены. Агульная працягласць першага знаходжання ў космасе склала 2 дні 44 хвіліны і 45 секунд.

У снежні 1977 года і ў студзені 1978 года ўваходзіў у склад дублюючых экіпажаў караблёў «Саюз-26» і «Саюз-27» адпаведна.

Remove ads

Далейшая служба

У 1984 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба УС СССР. Прызначаны намеснікам начальніка 1-га ўпраўлення (падрыхтоўка касманаўтаў) Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. У сувязі з гэтым прызначэннем выбыў з атрада касманаўтаў.

З лютага 1986 года — намеснік камандуючага 37-й паветранай арміяй Вярхоўнага Галоўнакамандавання (стратэгічнага прызначэння). З сакавіка 1988 года — намеснік начальніка кафедры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба.

З 1989 па 1992 год з’яўляўся народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь. З 1991 года — прэзідэнт Беларускай рэспубліканскай федэрацыі касманаўтыкі. З ліпеня 1992 года — начальнік Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Прысвоена званне генерал-палкоўніка авіяцыі ўказам ад 20 лютага 1993 года. Кандыдат ваенных навук, прафесар. З чэрвеня 2002 года — у запасе па ўзросце.

На выбарах Расійскай Дзяржаўнай думы 1995 года ўваходзіў у першую тройку федэральнага спісу Партыі эканамічнай свабоды (лідар — Канстанцін Баравы).

Званні і ўзнагароды

  • Двойчы Герой Савецкага Саюза (2 лістапада 1978, 26 мая 1981)
  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені (16 мая 1996)
  • Ордэн «За ваенныя заслугі» (2000)
  • Тры ордэны Леніна (15 лістапада 1977 г., 2 лістапада 1978, 26 мая 1981)
  • Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені (12 жніўня 1991)
  • Медаль «За заслугі ў асваенні космасу» (12 красавіка 2011 года) — за вялікія заслугі ў галіне даследавання, асваення і выкарыстання касмічнай прасторы, шматгадовую добрасумленную працу, актыўную грамадскую дзейнасць.
  • Восем юбілейных медалёў
  • Герой ГДР (1978)
  • Ордэн Карла Маркса (ГДР, 1978)
  • Герой МНР (1981)
  • Ордэн Сухэ-Батара (МНР, 1981)
  • Ордэн «Крыж Грунвальда» III ступені (ПНР, 1978)
  • Ордэн «За службу Радзіме» II ступені (Беларусь, 2002)
Remove ads

Зноскі

  1. Ковалёнок Владимир Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads