Уладзімір Віктаравіч Грыгор’еў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Ві́ктаравіч Грыго́р’еў (5 красавіка 1941 — 17 жніўня 2011) — савецкі і беларускі палітык і дыпламат.
Remove ads
У савецкі час
У 1969 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1985 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Працоўны шлях распачаў у 1957 годзе памачнікам камбайнёра. Быў супрацоўнікам раённай газеты, першым сакратаром райкама камсамола, працаваў у абкаме ЛКСМБ.
З сакавіка па май 1974 года — Першы сакратар ЦК ЛКСМБ, пазней сакратар ЦК ВЛКСМ.
З 1980 года другі сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1983 года — старшыня Брэсцкага аблвыканакама.
У 1985 годзе стаў інспектарам ЦК КПСС, а ў студзені 1986 года — Першым сакратаром Віцебскага абкама КПБ. Заставаўся ім да роспуску КПБ у жніўні 1991 года.
Remove ads
У суверэннай Беларусі
У 1991 годзе стаў генеральным дырэктарам Віцебскага вытворчага аб’яднання «Даламіт». З 1996 года першы намеснік кіраўніка справамі выканкама Саюза Расіі і Беларусі.
5 снежня 1997 года прызначаны паслом у Расійскай Федэрацыі[1], адстаўлены быў 4 жніўня 2006 года[2].
11 верасня 1997 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3], а 26 сакавіка 2001 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4]. Кавалер ордэна Айчыны III (5 красавіка 2001)[5] і II ступені (31 жніўня 2006)[6].
Памёр у Віцебску пасля доўгай хваробы 17 жніўня 2011[7] года.
Remove ads
Зноскі
- Указ Президента Республики Беларусь от 4 августа 2006 г. № 487 «Об освобождении В. В. Григорьева от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Российской Федерации, Постоянного представителя Республики Беларусь при Евразийском экономическом сообществе по совместительству» Архівавана 10 чэрвеня 2012. (руск.)
- Умер бывший посол Беларуси в России (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads