Уладзімір Віктаравіч Дзялендзік
беларускі бізнесмен From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Віктаравіч Дзяле́ндзік (нар. 29 студзеня 1952, в. Зажэвічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі бізнесмен.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Кіеўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «бухгалтар-эканаміст», Міжнародную акадэмію інфармацыйных тэхналогій.
У 2000—2004 і 2004—2008 гадах выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га і 3-га скліканняў.
Заснавальнік кампаніі «Дарыда». Утрымліваў футбольную каманду «Дарыда».
Жанаты, мае дачку.
Погляды
Падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі, выступае катэгарычна супраць аб'яднання з Расіяй і адзінай валюты. Падтрымлівае беларускую мову[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, ордэнамі Свяціцеля Кірылы Тураўскага і Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы. Мае падзяку Прэзідэнта Беларусі за актыўны ўдзел у развіцці айчыннага спорту і ўдасканаленне спартыўнай базы ў краіне.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads