Уладзімір Віктаравіч Калач

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Віктаравіч Калач (15 снежня 1969(1969-12-15), Брэсцкая вобласць13 мая 2024(2024-05-13), Мінск) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2018—2021).

Хуткія факты Уладзімір Віктаравіч Калач, Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінскай вобласці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 снежня 1969 года ў Брэсцкай вобласці[1].

З 22 студзеня 2010 года па 30 чэрвеня 2018 года працаваў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці. 12 сакавіка 2010 года прызначаны членам Мінскага аблвыканкама і членам Мінскага гарвыканкама[2]. З’яўляўся старшынём Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай федэрацыі біятлона.

У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыі[3]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[4].

30 чэрвеня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[5].

2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Уладзімір Калач трапіў у санкцыйны спіс ЕС[6][7]. Таксама ў свае санкцыйныя спісы яго ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швейцарыя[11][12]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[13].

29 ліпеня 2021 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Мінскай вобласці[14].

Памёр 13 мая 2024 года[15].

Remove ads

Зноскі

  1. Президент Беларуси рассмотрел кадровые вопросы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2021.
  2. Денис Лавникевич. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  3. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  4. Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  5. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  6. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  7. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  8. Ушел из жизни помощник Президента по Минской области Владимир Калач 3 (руск.). www.belta.by (15 мая 2024). Праверана 15 мая 2024.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads