Уладзімір Дзмітрыевіч Сабчук
украінскі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Дзмітрыевіч Сабчук (укр.: Володи́мир Дми́трович Собчу́к; нар. 6 сакавіка 1956, Лідыхіў[d], Цярнопальская вобласць) — украінскі гісторык, краязнаўца, педагог . Спецыяліст у генеалогіі, гістарычнай геаграфіі і гісторыі культуры . Кандыдат гістарычных навук (2002).
Remove ads
Біяграфія
У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт Камянец-Падольскага педагагічнага інстытута (цяпер Камянец-Падольскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Агіенкі), у 1991 — Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. У 1998 годзе стажыраваўся ў Варшаўскім універсітэце. У 1977—1983 гадах працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў сярэдніх школах, у 1983—1987 — выкладчык грамадазнаўства Крамянецкага медыцынскага вучылішча, у 1998—2004 — Крамянецкага педагагічнага каледжа. У 1991—1998 — навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Крамянецкага краязнаўчага музея. З 2005 — дацэнт кафедры грамадскіх дысцыплін Крамянецкай абласной гуманітарна-педагагічнай акадэміі імя Тараса Шаўчэнкі і вучоны сакратар Крамянецка-Пачаеўскага дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага запаведніка.
У 2002 годзе ў Інстытуце ўкраіназнаўства імя Івана Крыпякевіча НАН Украіны абараніў кандыдацкую дысертацыю «Знать Південної Волині на схилі середніх віків: Історико-генеалогічне та історико-географічне дослідження» (навуковая кіраўніца — доктар гістарычных навук, прафесар Наталля Якавенка). Аўтар больш за 50 навуковых і навукова-папулярных прац. Галоўны рэдактар працягванага выдання «Студії і матеріали з історії Волині».
За дзейнасць па развіцці турыстычнай прывабнасці Крамянца Уладзіміру Сабчуку нададзена ганаровае званне «Заслужаны работнік сферы паслуг Украіны».
Remove ads
Працы
- Від коріння до крони: Дослідження з історії князівських і шляхетських родів Волині XV — першої половини XVII ст. — Кременець: Кременецько-Почаївський державний історико-архітектурний заповідник, 2014. — 508 с. — ISBN 978-617-515-132-7
- Волинський шляхетський рід Лабунських / Україна: культурна спадщина 2006—2007 рр. с.134-146
- Історична Волинь : Північний Захід України в регіональному та локальному вимірах минулого. — Кременець : Кременецько-Почаївський державний історико-архітектурний заповідник, 2017. — 316, XVI с.; іл. ISBN 978-617-515-227-0
- Перлина в короні України: Кременець. — Кременець, 2005. — 56 с.; іл.
Remove ads
Літаратура
- Дем’янова І. Собчук Володимир Дмитрович // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2008. — Т. 3 : П — Я. — 708 с. — ISBN 978-966-528-279-2 — С. 305.
- Ковальчук О. Собчук Володимир Дмитрович // Українські історики: Біобібліографічний довідник. — Випуск 3. — Київ, 2010. — С. 261—263.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads