Уладзімір Віталевіч Жураў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Жураў (нар. 9 сакавіка 1991) — беларускі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Уладзімір Жураў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выступаў за магілёўскі «Дняпро», дзе гуляў пераважна за дубль.

З 2012 года быў асноўным брамнікам «Полацка» ў Першай лізе. Пасля пагаршэння фінансавага становішча полацкай каманды ў жніўні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У складзе «Нафтана» стаў трэцім брамнікам. 1 верасня 2013 года дэбютаваў у асноўным складзе навапалачан у матчы супраць брэсцкага «Дынама», правёў усе 90 хвілін. З-за памылак Журава «Нафтан» прапусціў 2 галы і саступіў 1:2. Больш у сезоне 2013 не полі не з’яўляўся.

У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дняпро». Пачынаў сезон 2014 у якасці другога брамніка (пасля Барыса Панкратава), але пасля таго як Панкратаў у ліпені 2014 года атрымаў траўму, стаў выступаць у аснове. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» выбыў у Першую лігу, дзе Жураў стаў асноўным брамнікам (чаргаваўся з Русланам Капанцовым).

У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дняпро»[3] і накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку падпісаў пагадненне[4]. У складзе «Нёмана» стаў другім брамнікам пасля Сяргея Курганскага. У маі 2017 года ў сувязю з траўмай Курганскага, заняў месца ў аснове, пазней стаў часцей з’яўляцца на полі. У лістападзе 2017 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[5]. У першай палове 2018 года быў асноўным брамнікам каманды, пазней страціў месца ў складзе.

У лютым 2019 года перайшоў у «Віцебск»[6], дзе быў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі. У снежні 2019 года кантракт клуба з брамнікам быў разарваны[7].

У студзені 2020 года далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[8]. Стаў асноўным брамнікам каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[9]. У сезоне 2021 заставаўся асноўным брамнікам каманды. У студзені 2022 года стала вядома, што Жураў застаецца ў «Дняпры» яшчэ на год[10].

У сезоне 2022 у Вышэйшай лізе правёў 21 гульню з 30. У студзені 2023 года, нягледзячы на выбыванне ў Першую лігу, падоўжыў кантракт з «Дняпром»[11]. Пакінуў каманду ў чэрвені 2023 года[12].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads