Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 (21-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2011 года.
Хуткія факты Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011  21-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе ...
 
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011  21-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | 
  | 
| Падрабязнасці чэмпіянату | 
| Час правядзення | 
2 красавіка — 27 лістапада | 
| Колькасць удзельнікаў | 
12 | 
|       Гарады  | 
11 | 
|       Стадыёны | 
12 | 
| Прызавыя месцы | 
|  Чэмпіён | 
БАТЭ (8-ы раз) | 
|  Другое месца | 
Шахцёр (Салігорск) | 
|  Трэцяе месца | 
Гомель | 
|  Дубліруючыя склады | 
БАТЭ | 
| Статыстыка чэмпіянату | 
 
| Згуляна матчаў | 
198 | 
| Забіта галоў | 
460  (2.32 за гульню) | 
| Бамбардзір(ы) | 
Рэнан Брэсан (БАТЭ)  (13 мячоў) | 
| Найлепшы ігрок | 
Рэнан Брэсан (БАТЭ) — 23 ачкі  (13 галоў + 10 пасоў) | 
 | 
Закрыць
 
У турніры прымала ўдзел 12 каманд. Турнір прайшоў у тры кругі: спачатку 12 каманд вышэйшай лігі правялі класічны двухкругавы турнір — хатнія і гасцявыя матчы, а потым у трэцім круге згулялі паміж собой яшчэ па аднаму разу, пры гэтым каляндар трэцяга круга нацыянальнага першынства быў вызначаны шляхам жараб’ёўкі.
Чэмпіёнскі тытул шосты раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава, які ўсталяваў рэкорд по колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у гісторыі Чэмпіянатаў Беларусі (8 тытулаў).
Па выніках сезона магілёўскі «Дняпро», заняўшы апошняе 12 месца, выбыў у першую лігу, а ФК «Віцебск» прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2012 года. Саступіўшы па суме дзвюх сустрэч мінскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), віцябляне страцілі месца ў вышэйшым дывізіёне.