Уладзімір Канстанцінавіч Ліпскі
вучоны ў галіне геаэкалогіі і суднабудавання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Канстанцінавіч Ліпскі (8 чэрвеня 1942, Новасібірск, РСФСР, СССР — 13 кастрычніка 2023, Наваполацк, Беларусь) — беларускі спецыяліст у галіне геаэкалогіі і суднабудавання. Доктар тэхнічных навук (2010), прафесар (2011).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Калінінградскі тэхнічны інстытут рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», 1964; аспірантура, спецыяльнасць «Тэорыя карабля», 1971).
Працаваў у Калінінградскім тэхнічным інстытуце рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (1965—1971), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1974, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра трубаправоднага транспарту і гідраўлікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: выпрабаванне мадэлей суднаў на натурным хваляванні; рух двухфазных патокаў; гідратранспарт; упакоўванне і транспартаванне высоказастываючых нафтапрадуктаў; засцярога водных аб’ектаў пры аварыйных разлівах нафты; прамысловая і экалагічная бяспека магістральных трубаправодаў.
Remove ads
Узнагароды
Медаль Францыска Скарыны (2013), званне «Чалавек года Віцебшчыны» (2010), значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993).
Бібліяграфія
- Защита водных объектов при аварийных разливах нефти на нефтепроводах : диссертация … доктора технических наук : 25.00.36 : защищена 16.06.2010 : утверждена 24.11.2010 / Липский Владимир Константинович. — Минск, 2010.
- Технические средства защиты водных объектов при аварийных разливах нефти / В. К. Липский, И. И. Лиштван. — Новополоцк, 2009.
- Упаковывание и транспортирование высокозастывающих нефтепродуктов / П. В. Коваленко, В. К. Липский, З. С. Теряева. — Новополоцк, 2008.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads