Уладзімір Кірылавіч Якавенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Кірылавіч Якавенка (12 красавіка 1919 — 31 жніўня 1996) — камандзір партызанскай брыгады імя Д. Т. Гуляева, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны[1].

Хуткія факты Уладзімір Кірылавіч Якавенка, намеснік Старшыні Праўлення Центрасаюза ...
Remove ads

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе пасля заканчэння тэхнікума апрацоўкі дрэва. Працаваў на пасадзе інструктара, майстра зборачнага цэха, намеснік начальніка сушыльнага цэха ў калоніі МУС г. Жытоміра. Без адрыву ад вытворчасці скончыў аэраклуб.

С 1939 года ў Чырвонай Арміі — матарыст авіяпалка, курсант авіяшколы, стралок-бамбардзір[1].

З 22 чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 28 чэрвеня яго самалет быў моцна пашкоджаны, летчык цяжка паранены. Удзельнік Бабруйскага камуністычнага падполля[1]. З лістапада 1941 года па снежань 1943 года ў партызанах[1] — баец, камандзір аддзялення, камандзір роты. З красавіка 1942 года камісар, затым камандзір партызанскага атрада імя Варашылава.

З верасня 1943 года па ліпень 1944 года — камандзір 99-й партызанскай брыгады імя Дз. Ц. Гуляева[1], якая дзейнічала каля Глуска, Парыч і Акцябра.

У 1944—1948 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі ў Брэсцкай вобласці[1]. У 1948—1951 вучыўся ў Маскоўскай вышэйшай гандлёвай школе[1]. У 1951—1955 галоўны дзяржаўны інспектар па гандлі Гомельскай вобласці. У 1955—1958 старшыня праўлення Гомельскага аблспажыўсаюза. У 1958—1965 старшыня выканкама Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных[1].

1965—1970 — старшыня Праўлення Белкаапсаюза[1]. З чэрвеня 1970 года да сыходу на пенсію ў 1983 годзе працаваў на пасадзе намесніка Старшыні Праўлення Цэнтрасаюза  (руск.) і за 18 гадоў шмат зрабіў для паляпшэння гандлю, павелічэння вытворчасці тавараў народнага спажывання на прадпрыемствах спажывецкай кааперацыі, а таксама развіцця іншых галін кааператыўнага гаспадаркі краіны.

Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1960-61, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66, член ЦК КПБ у 1966-71. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-71.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны Першай ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі Партызану Айчыннай вайны Першай і Другой ступені, а таксама медалем За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.

За актыўную працоўную і грамадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі, а таксама ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. У 1984 годзе Якавенка В. К. стаў ганаровым грамадзянінам Глуска.

Remove ads

Сям’я

Сын Уладзіміра Кірылавіча Аляксандр Уладзіміравіч Якавенка  (руск.) — вядомы расійскі дыпламат.

Творы

Аўтар успамінаў:

  • Яковенко В. К. На оккупированной земле. — М.: Издательство политической литературы, 1966.
  • Яковенко В. К. Партизанское междуречье. — М.: Издательство политической литературы, 1976.
  • Яковенко В. К. Партизанки. — М.: Воениздат, 1980.
  • Яковенко В. К. Партизанский комбриг. — М.: Издательство политической литературы, 1984.
  • Яковенко В. К. Бесстрашные. — М.: Молодая гвардия, 1990.
Remove ads

Зноскі

  1. Яковенко Владимир Кириллович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads