99-я партызанская брыгада імя Дз. Ц. Гуляева
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
99-я партызанская брыгада імя Дз. Ц. Гуляева — была створана ў студзені 1943 года ў Глускім раёне. У снежні 1943 — студзені 1944 брыгада была перадыслацыравана ў Целяханскі раён. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Глускага, Старадарожскага, Целяханскага, Лагішынскага, Іванаўскага, Косаўскага раёнаў.
Remove ads
Гісторыя
Партызаны рабілі дыверсіі на чыгуначных участках Бабруйск — Асіповічы, Баранавічы — Лунінец. У ноч на 26 верасня 1943 года штурмам авалодалі чыгуначным участкам Асіповічы — Татарка, падарвалі больш за 1000 рэек, разбурылі чыгуначнае палатно. Вялі баі па разгрому варожых гарнізонаў і апорных пунктаў. У красавіку 1944 года ўдзельнічалі ў абарончых баях на рацэ Ясельда з карнікамі. На Агінскім канале пабудавалі пераправу і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. Разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні райцэнтраў Целяханы, Азарычы, вёскі Краглевічы.
10 ліпеня 1944 года брыгада (415 партызан; атрады імя Варашылава, імя Грабко (камандзір атрада Грабко загінуў у баі), імя Воранава) злучыліся з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
Брыгада была створана на базе атрадаў Дзмітрыя Цімафеевіча Гуляева, У. Ц. Шантара, А. П. Пакуша, Б. М. Цыкунова, М. Ц. Грабко. У сакавіку 1943 года годзе атрады Шантара і Пакуша былі вылучаны для фарміравання 225-й партызанскай брыгады, у чэрвені атрад Гуляева — 101-й партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага, у верасні атрад Цыкунова — 100-й Глускай партызанскай брыгады. У верасні 1943 года ў брыгаду ўвайшоў атрад імя Варашылава (арганізаваны ў красавіку 1942 года, да студзеня 1943 года дзейнічаў самастойна, потым у 37-й партызанскай брыгадзе імя А. Я. Пархоменкі).
Remove ads
Камандаванне
Камандзіры
Камісары
- Андрэй Ціханавіч Чайкоўскі
- Мікалай Канстанцінавіч Панцялеенка
Начальнікі штаба
- В. М. Сярэдзін
- В. М. Каракулін
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads