Уладзімір Марцінавіч Хадыка

беларускі паэт і перакладчык (1905—1940) From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Марцінавіч Хадыка
Remove ads

Уладзімір Марцінавіч Хады́ка (3 студзеня 1905(1905-01-03), Цітва, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня12 мая 1940(1940-05-12), каля Улан-Удэ) — беларускі паэт , перакладчык.

Хуткія факты Уладзімір Марцінавіч Хадыка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу. З 12 год працаваў парабкам. У 1923 годзе скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Менску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета.

3 1929 года жыў у Менску. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года. У час палітычных рэпрэсіі ў БССР, артыштаваны ноччу з 26 на 27 лістапада 1936 года ў Менску па адрасе: вул. Даўгабpодская, д. 25, кв. 4[1]. 5 кастрычніка 1937 года асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць»[1]. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Загінуў на будоўлі чыгункі каля Улан-Удэ. Пасмяротна рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29 снежня 1954 года.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Сярод рабфакаўцаў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў саўгасе імя 10-ддзя БССР. У верхнім раду сядзяць: чацвёрты злева — Уладзімір Хадыка, шосты злева — Янка Купала

З вершамі выступіў у 1926 годзе (часопіс «Чырвоны сейбіт»). У першым зборніку «Суніцы» (1926) — пафас новага жыцця, юнацкі запал, часта ў рытарычным выяўленні. У зборніку «Выбраныя вершы» (1932) і «Радасны будзень» (1935) грамадзянская тэматыка, імкнуўся найбольш поўна раскрыць светаадчуванне сучасніка, паяднаць рамантычную акрыленасць з глыбокім лірызмам. Найлепшыя вершы, лірычныя цыклы «На ўзвеях дзён» і «Песні з поўдня» пазначаны арганічным адзінствам грамадскіх матываў і інтымных перажыванняў, наватарскай смеласцю паэтычнага мыслення, унутранай засяроджанасцю, багаццем інтанацый.

Пераклаў на беларускую мову аповесць Кузьмы Гарбунова «Ледалом» (1932), кнігу выбраных твораў Уладзіміра Бахмецьева «Людзі і рэчы» (1934), творы Максіма Горкага («Мяшчане», «На дне», «Чалавек», «Дачнікі», «Дзеці сонца», «Варвары» і інш. склалі 5 і 6-ы тамы Збору твораў Максіма Горкага на беларускай мове, 1935), раман Міхаіла Шолахава «Ціхі Дон» (1935) і інш.

На верш Уладзіміра Xадыкі «Расцём і дужэем» Аляксей Туранкоў напісаў песню.

Remove ads

Бібліяграфія

Thumb
Вокладка кнігі «Суніцы», 1926 г.
  • Суніцы: Вершы. Менск, 1926 (Кніжніца «Маладняк»)
  • Радасны будзень: Вершы. Менск, 1935
  • Выбраныя вершы. Менск, 1932
  • Выбраныя вершы. Мінск, 1956
  • [Вершы]. Мінск, 1969
  • На ўзвеях дзён: Вершы. Мінск, 1986

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads