Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч

гісторык царкоўнага права, візанцініст, палеограф, член-карэспандэнт АН СССР, Страсбургскай, Берлінскай і Мюнхенскай АН From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч
Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Беняшэ́віч (9 (21) жніўня 1874, мяст. Друя, Дзісенскі павет, Віленская губерня, цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобл. — 27 студзеня 1938, расстрэльны палігон НКУС, Ленінград) — гісторык, даследчык кананічнага права, археограф і візантыніст. Член-карэспандэнт АН СССР (1925), Берлінскай, Мюнхенскай, Страсбургскай акадэмій навук, ганаровы член Афінскага таварыства візанціназнаўства.

Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Беняшэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і прыстава. З залатым медалём скончыў Віленскую гімназію. У 1897 годзе скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта; у 18971900 гадах слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім, Берлінскім, Гайдэльбергскім універсітэтах. З 1905 года — прыват-дацэнт, з 1909 года — прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Рэдактар перыёдыкаў «Памятники древнерусского канонического права» (ч. 1, 1908; ч. 2, вып. 1, 1920), «Обзор трудов по славяноведению, 1908—1913» (19091918). Апошняе выданне можна лічыць бібліяграфіяй па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўстве, літаратуры Беларусі. У гады савецкай улады прафесар Ленінградскага ўніверсітэта і галоўны бібліятэкар аддзела рукапісаў Публічнай бібліятэкі.

Першы раз асуджаны па абвінавачанні ў шпіянажы і контррэвалюцыйнай дзейнасці 14 чэрвеня 1929 года на 3 гады турмы. Другі раз — 8 жніўня 1931 года на 5 гадоў лагераў. Дзякуючы хадайніцтву А. Эйнштэйна, Ф. Нансена і У. Бонч-Бруевіча вызвалены ў 1933 годзе. 27 лістапада 1937 года зноў арыштаваны як польскі шпіён і расстраляны разам з двума сынамі і братам на спецыяльным расстрэльным палігоне НКУС (цяпер — Левашоўскія мемарыяльныя могілкі ў Санкт-Пецярбургу). Рэабілітаваны ў 1958 годзе.

Remove ads

Творы

  • Из истории переводной литературы в Новгороде конца XV столетия / В. Бенешевич. — [Ленинград: [б. и.], 1928]. — [3] с.
  • Кормчая Никифорова: Описание В. Н. Бенешевича. — Санкт-Петербург: типография Императорской Академии наук, 1903. — 25 с.
  • М. И. Горчаков: (Некролог) / В. Н. Бенешевич. — Санкт-Петербург: Сенат. тип., 1911. — 19 с.
  • Московский собор конца XVI века о церковном вине / В. Н. Бенешевич. — Петроград: [б. и.], 1917. — [2], 9 с.
  • Три анийские надписи XI века из эпохи византийского владычества / В. Н. Бенешевич. — Петербург: Гос. изд-во, 1921. — [4], IV, 28 с., 10 л. ил.: ил.
  • Ф. И. Успенский как основатель и руководитель Русско-византийской комиссии Академии наук. — Ленинград: [б. и.], [б. г.]. — 8 с.
Remove ads

Зноскі

  1. Бенешевич Владимир Николаевич // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q124670547'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q108611244'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads