Уладзімір Мікалаевіч Шарко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Шарко (нар. 25 мая 1974, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Гуляў на пазіцыях атакуючага абаронца і лёгкага форварда. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Шарко, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Выхаванец мінскай школы баскетбола, першыя трэнеры — Герман Генадзевіч і Віталь Генадзевіч Радзюкі. Пачынаў кар’еру ў моладзевай камандзе мінскага РТІ. Потым выступаў пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага ў клубе ЭНКА з Мінскай вобласці, стаў з ім бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.

Быў асноўным гульцом і капітанам беларускіх клубаў «Гродна-93» (1994—1997, 1998—2003, 2012—2013), «Віталюр» (2004—2008), «Мінск-2006» (2008—2012), стаў з імі 14 раз чэмпіёнам і тройчы сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі, неаднаразова прызнаваўся лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі, 10 раз браў удзел у «Матчах зорак Беларусі».

У 1996 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы U-22 (10-е месца)[2]. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1998—2007 гадах.

У 2022 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб рэзервовай каманды БК «Мінск»[3]. У 2024 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БК «Мінск».

Remove ads

Кар’ера

У Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі

  • 2013—2014 — Нафтавік-Караван (Гомель)
  • 2014—2015 — Серабранка (Мінск)
  • 2015—2016 — Віталюр (Мінск)
Remove ads

Дасягненні

Зноскі

  1. Uladzimir Charko // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. Баскетбольный клуб «Минск». Резервная команда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2023. Праверана 8 лістапада 2023.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads