Уладзімір Паўлавіч Гарбулін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Паўлавіч Гарбулін
Remove ads

Уладзімір Паўлавіч Гарбулін (укр.: Володимир Павлович Горбулін, нар. 17 студзеня 1939(1939-01-17), Запарожжа) — украінскі палітык, навуковец, дзяржаўны дзеяч. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1995), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1997). Дарадца прэзідэнта Украіны (з 1999), дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў (2014—2018). Пасля смерці Барыса Патона выконваў абавязкі прэзідэнта НАН Украіны, а 9 кастрычніка 2020 года быў абраны першым віцэ-прэзідэнтам НАН Украіны. З 2023 года — старшыня Назіральнай рады Нацыянальнай акадэміі Службы бяспекі Украіны[11] . Герой Украіны (2021).

Хуткія факты Уладзімір Паўлавіч Гарбулін, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

У 1962 годзе скончыў фізіка-тэхнічны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, інжынер-механік па спецыяльнасці «лятальныя апараты». У 1962—1977 гадах працаваў у Дзяржаўным канструктарскім бюро «Паўднёвае», быў непасрэдным удзельнікам распрацоўкі ракетных комплексаў стратэгічнага прызначэння і касмічных караблёў «Космас».

З 1977 па 1990 год працаваў у апараце ЦК Камуністычнай партыі Украіны. З 1980 года — загадчык сектара ракетна-авіяцыйнай тэхнікі. Удзельнічаў у арганізацыі і каардынацыі работ па ўсіх праграмах стварэння ракетна-касмічнай і авіяцыйнай тэхнікі ва Украіне.

З 1990 ўзначальваў пададдзел абароннага комплексу, сувязі і машынабудавання Кабінет Міністраў Украіны.

З 1992 — генеральны дырэктар Нацыянальнага касмічнага агенцтва Украіны. Кіраўнік распрацоўкі і непасрэдны ўдзельнік стварэння і рэалізацыі першай Нацыянальнай касмічнай праграмы Украіны (1992—1994). Член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі.

З 5 жніўня 1994 [12] — сакратар Савета па нацынальнай бяспецы і абароне Украіны, з 17 кастрычніка 1994[13] — сакратар СНБА Украіны, дарадца Прэзідэнта Украіны па пытаннях нацыянальнай бяспекі. З 30 жніўня 1996[14] па 10 лістапада 1999[15] — сакратар СНБА Украіны.

З лістапада 1999 года — дарадца прэзідэнта Украіны.

З ліпеня 2000 года па снежань 2002 года — старшыня Дзяржаўнай камісіі па пытаннях абаронна-прамысловага комплексу Украіны. Кіраўнік і ўдзельнік распрацоўкі Дзяржаўнай праграмы развіцця ўзбраення і ваеннай тэхнікі і Канцэпцыі структурнай перабудовы абаронна-прамысловага комплексу Украіны. Са снежня 2002 года — памочнік прэзідэнта Украіны па пытаннях нацыянальнай бяспекі.

У студзені 2003 года ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Украіны стварыў Нацыянальны цэнтр еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны, працу якога ўзначальвае на некамерцыйнай аснове.

З сакавіка 2003 па студзень 2005 — намеснік старшыні Дзяржаўнай камісіі па пытаннях рэфармавання і развіцця Узброеных сіл Украіны, непасрэдны ўдзельнік распрацоўкі Стратэгічнага абароннага бюлетэня Украіны на перыяд да 2015 г., Ваеннай дактрыны Украіны (чэрвень 2004 г.) і Закона «Аб асновах нацыянальнай бяспекі Украіны» (чэрвень 2003 г.).

З 24 траўня[16] па 10 кастрычніка 2006[17] — в.а. сакратара СНБА Украіны.

Са снежня 2009 — старшыня і адзін з заснавальнікаў Рады знешняй і бяспечнай палітыкі, ініцыятар Міжнароднага форуму бяспекі (Львоў, 15 — 16 красавіка 2010 г.).

Член Прэзідыума Камітэта па Дзяржаўных прэміях Украіны ў галіне навукі і тэхнікі (з лістапада 2000 г.).

Да лістапада 1999 г. узначальваў Дзяржаўную міжведамасную камісію па супрацоўніцтве з НАТА, быў сустаршынёй Кансультатыўнага камітэта пры прэзідэнтах Украіны і Польшчы, сустаршынёй сакратарыята Камісіі «Леанід Данілавіч Кучма|Кучма]]—Гор». У 2000—2001 гадах узначальваў Міжведамасную камісію па ўрэгуляванні палітычнага канфлікту ў Прыднястроўі. З лістапада 2000 года па снежань 2002 года быў намеснікам старшыні ўрадавага камітэта па абароне, абаронна-прамысловым комплексе і праваахоўнай дзейнасці.

Быў першым галоўным рэдактарам навукова-практычнага часопіса «Стратэгічная панарама».

Адзін з удзельнікаў Ініцыятыўнай групы «Першага снежня»[18]. Дарадца в.а. Прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава.

З 26 чэрвеня 2014 — дарадца Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.[19][20]

З 2014 па 2018 — дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў.[21][22]

Член назіральнага савета дзяржаўнага канцэрна «Украбаронпрам» (з 19 чэрвеня 2020 г.).[23]

7 верасня 2020 года Прэзідыум НАН Украіны прызначыў Гарбуліна выконваючым абавязкі прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны да выбараў прэзідэнта НАН Украіны[24]. 9 кастрычніка 2020 г. абраны першым віцэ-прэзідэнтам НАН Украіны.[25]

З 2021 г. член, а з 2023 г. старшыня Назіральнай рады Нацыянальнай акадэміі Службы бяспекі Украіны.[11]

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні тычацца праблем сістэмнага аналізу і тэорыі праектавання складаных тэхнічных сістэм і забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў архітэктуры калектыўнай бяспекі і абароны. Унёс значны ўклад у вызначэнне навукова-метадычных асноў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Украіны і стварэнне заканадаўчай базы для развіцця яе абароннага складніка.

Выбраная бібліяграфія

  • Горбулін В. П. Український фронт Четвертої світової війни // Дзеркало тижня. Україна. — 2006. — 4 серпня.
  • Горбулін В. П., Литвиненко О. В. Великий сусід визначився. Що Україні робити далі? // Дзеркало тижня. Україна. — 2009. — 25 вересня.
  • Горбулін В. П., Литвиненко О. В. Європейська безпека: можливий шлях послабити виклики і загрози // Дзеркало тижня. Україна. — 2009. — 13 листопада.
  • Горбулін В. П. Виклики для нового президента // Українська правда. — 2009. — 29 грудня.
  • Горбулін В. П. Україні потрібна нова промислова політика, яка відповідала б національним інтересам // Дзеркало тижня. Україна. — 2010. — 22 січня.
  • Горбулін В. П. Космічна стратегія: не маєш своєї — стаєш частиною чужої // Дзеркало тижня. Україна. — 2010. — 26 лютого.
  • Горбулін В. П. Камо грядеши? // Дзеркало тижня. Україна. — 2013. — 27 грудня.
  • Горбулін В. П. Тези до другої річниці російської агресії проти України // Ukraine Crisis Media Center. — 2016. — 18 лютого.
  • Горбулін В. П. Без права на покаяння = Без права на покаяние. — Київ : Фоліо, 2010. — 384 с. — ISBN 978-966-03-4781-6.
  • Горбулін В. П. Мій шлях у задзеркалля = Мой путь в зазеркалье. Не только путевые заметки. — Київ : Брайт Букс, 2019. — 280 с. — ISBN 978-617-7766-01-7.
  • Світова гібридна війна: український фронт = The World Hybrid War. Ukrainian Forefront / За заг. ред. В. П. Горбуліна. — Київ : Фоліо, 2017. — 496 с. — ISBN 978-966-554-273-5.
  • Володимир Горбулін. Как победить Россию в войне будущего. Видавництво Брайт Букс. 2020 р. — 256 с. ISBN 978-617-7766-39-0

Узнагароды

  • Званне Герой Украіны з уручэннем ордэна Дзяржавы (22 жніўня 2021) — за выдатныя асабістыя заслугі ў пабудове ўкраінскай дзяржаўнасці, умацаванні сістэмы нацыянальнай бяспекі і абароны, шматгадовую плённую навуковую дзейнасць
  • Ордэн князя Яраслава Мудрага I ст. (22 студзеня 2019) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, умацаванне нацыянальнай бяспекі, сацыяльна-эканамічны, навукова-тэхнічны, культурна-асветніцкі развіццё Украінскай дзяржавы, значныя працоўныя дасягненні, шматгадовую добрасумленную працу
  • Ордэн князя Яраслава Мудрага II ст. (18 мая 2017) — за значны асабісты ўклад у развіццё айчыннай навукі, умацаванне навукова-тэхнічнага патэнцыялу Украіны, шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм
  • Ордэн князя Яраслава Мудрага III ст. (16 студзеня 2009 г.) — за значны асабісты ўклад у кансалідацыю ўкраінскага грамадства, разбудову дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой дзяржавы і з нагоды Дня саборнасці Украіны
  • Ордэн князя Яраслава Мудрага IV ст. (16 студзеня 2004 г.) — за выдатныя асабістыя заслугі перад Украінскай дзяржавай ва ўмацаванні нацыянальнай бяспекі, шматгадовую плённую навуковую і грамадска-палітычную дзейнасць
  • Ордэн князя Яраслава Мудрага V ст. (10.04.1997) — за выдатныя асабістыя заслугі ва ўмацаванні нацыянальнай бяспекі Украіны, станаўленні і развіцці касмічнай галіны
  • Узнагарода Прэзідэнта Украіны — юбілейны медаль «25 гадоў незалежнасці Украіны» (22 жніўня 2016 г.) — за значныя асабістыя заслугі ў станаўленні незалежнай Украіны, усталяванні яе суверэнітэту і ўмацаванні міжнароднага аўтарытэту, значны ўклад да дзяржаўнага будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнага і культурна-асветніцкага развіцця, актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці, добрасумленнага і бездакорнага служэння Украінскаму народу
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1982)
  • Прэмія АН УССР імя М. К. Янгеля (1988)
  • Дзяржаўная прэмія СССР у галіне навукі і тэхнікі (1990)
  • Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі (2002) — за працу «Навукова-метадычныя асновы сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Украіны» (у складзе калектыву)
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads