Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч
Remove ads

Уладзі́мір Міха́йлавіч Пракуле́віч (2 снежня 1887(1887-12-02), Красналукі, Мінская губерня20 жніўня 1938(1938-08-20), Свярдлоўская вобласць) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920 г.

Хуткія факты Уладзімір Міхайлавіч Пракулевіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзіўся ў сям’і земскага чыноўніка Барысаўскага павета. Скончыў Смаленскую гімназію (1907). У 1912 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт[заўв 1]. У часе вучобы быў сакратаром марксісцкага часопіса «Возрождение», загадчыкам аддзела хронікі ў газеце «Копейка». У часе Рэвалюцыі 1905—1907 гг. удзельнічаў у працы сацыял-дэмакратычных гурткоў (РСДРП і Бунду).

Да Першай сусветнай вайны працаваў «помощником столоначальника с низшим окладом» у Мінскай казённай палаце[1], з 1914 г. — у Мінскім акруговым судзе. У Мінску жыў у гатэлі Брысталь на Падгорнай вуліцы. З пачаткам вайны эвакуіраваўся ў Маскву, пазней — рахункавод у структуры Усерасійскага камітэта земскіх і гарадскіх саюзаў па забеспячэнні войска. З ліпеня 1917 г. у Мінску на судовых пасадах[2].

У 1918 г. абраны старшынёй Слуцкага з’езда міравых суддзяў. З прыходам бальшавікоў працаваў міравым суддзём у мястэчку Вызна, прыхільнік Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР). З вяртаннем бальшавіцкай улады ў ліпені 1920 г. на пасадзе суддзі ў Слуцку[2].

Слуцкі збройны чын. Эміграцыя. Вяртанне

Thumb
Сустрэча беларускага нацыянальнага актыву ў Празе 30 снежня 1924 г. на 40-я угодкі смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. Злева направа: Пётра Крачэўскі, Ніна Крачэўская і Уладзімір Пракулевіч

Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 г., член прэзідыума Першага беларускага з’езда Случчыны.

У 1921 г. пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад Віленскага Беланацкама, сябар Загранічнага бюро БПСР. У 1922 г. у ліку 33 дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні. Жыў у Коўні[2]. Са жніўня 1923 г. дзяржаўны сакратар Урада БНР. З канца 1923 г. у Празе, удзельнічае ў нацыянальных арганізацыях беларускай эміграцыі. У Празе жыў па адрасе Benediktská ul. 1a, u K. Levy. Удзельнік 2-й Берлінскай беларускай палітычнай канферэнцыі, падпісаўся пад рэзалюцыяй аб ліквідацыі ўрада БНР[2].

З траўня 1926 г. у Савецкай Беларусі, жыве ў Менску. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (намеснік дырэктара), адначасова сакратар бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта.

Рэпрэсіі

Thumb
Магшот з крымінальнай справы, 1938 г.

19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1932 г. на пяць гадоў высланы ў г. Перм (Расія). У 1933 пераведзены ў Сарапул, а адтуль ў 1935 г. у Свярдлоўск. Працаваў пазаштатным юрыстам у гарадскім бюро тэхнічнага ўліку. Зноў арыштаваны УНКВД па Свярдлоўскай вобласці 9 студзеня 1938 г. і 10 ліпеня 1938 г. прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 20 жніўня 1938 г[3]. Месца пахаванняў расстраляных у Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург) — 12-ты кіламетр Маскоўскага тракту (аўтамабільная дарога Екацярынбург — Перваўральск, цяпер тут мемарыяльны комплекс)[3][4]. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 г., па другім 26 красавіка 1989 г[3].

Remove ads

Працы

  • Сыстэматычны сьпіс навуковых прац аб прыродзе Беларусі за 1926 і 1927 гг. // Запіскі аддзелу прыроды і гаспадаркі. Т. 1. Менск, 1928. С. 253—292.
  • Бібліяграфія Мазыршчыны // Наш край. № 8-9 (1928). С. 97—106.
  • Літаратура аб саматужных рамёствах і промыслах БССР за 1926-1928 гг. // Запіскі аддзелу прыроды і народнай гаспадаркі. Т. 3. Менск, 1929. С. 261—276.

Заўвагі

  1. Асабістая справа захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads