Уладзімір Пятровіч Кульваноўскі
беларускі тэатральны мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Пятро́віч Кульвано́ўскі (15 жніўня 1918[1], Мінск — 4 лістапада 2003, Мінск, Беларусь) — беларускі тэатральны мастак[1].
Remove ads
Біяграфія
У 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1938 годзе. Вучыўся ў І.В. Ахрэмчыка, В.К. Дзежыца, Л.М. Лейтмана. З 1938 года працаваў у Вялікім тэатры оперы і балета. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1939 года.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у акупаваным Мінску. Пасля вызвалення Мінска, 7 ліпеня 1944 года Уладзімір Кульваноўскі быў прызваны ў Чырвоную армію, на 3-ці Беларускі фронт. 6 жніўня 1944 года ў баях у раёне горада Сувалкі быў паранены ў грудзі і ў левую руку, у выніку чаго стаў інвалідам. За праяўленую мужнасць быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі[2][3].
З 1959 года член Беларускага саюза мастакоў. У 1968 годзе ў гонар 50-годдзя Уладзіміра Пятровіча была арганізавана персанальная юбілейная выстаўка[4][5], у 1983 годзе адбылася персанальная выстаўка з нагоды 65-годдзя мастака.
Remove ads
Асноўныя творы
Працаваў у галіне сцэнаграфіі. Сярод тэатральных твораў эскізы дэкарацый і касцюмаў да спектакляў[1]:
- «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (1953)[6]
- «Трубадур» Дж. Вердзі (1955, 1964)
- «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ (1956)
- «Манон» Ж. Маснэ (1958)
- «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера (1958)
- «Церам-церамок» І. Польскага (1961)
- «Кето і Катэ» В. Далідзе (1962)
- «Князь Ігар» А. Барадзіна (1977)
- «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
Працаваў таксама ў жывапісе і графіцы. Стварыў серыю графічных лістоў, прысвечаных старажытнаму Мінску[1]. Сярод іх графічныя лісты «Замчышча», «Няміга», «Каля гарадской брамы», «Перад асадай». З’яўляецца аўтарам жывапісных лірычных пейзажаў.
28 твораў Уладзіміра Кульваноўскага захоўваецца ў фондах Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры[7]. Працы мастака таксама знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і фондах Беларускага саюза мастакоў.
Remove ads
Асабістае жыццё
У лютым 1947 года ажаніўся з Інай Мікалаеўнай Боткінай (1927 — 2008), унучкай украінскага кампазітара Ф.І. Ваячака. Меў пяцёх дзяцей: Барыса (1947 — 1947), Пятра (1950 — 1953), Кацярыну (1955 — 1989), Аляксандру (нар. 1956), Вікторыю (нар. 1963)[8].
Ушанаванне памяці
У 2023 годзе ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбылася выстава «Мастак у люстэрку сцэны», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння мастака[7].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads