Уладзімір Сцяпанавіч Лаўрыновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Сцяпанавіч Лаўрыно́віч (15 (28) снежня 1913 — 31 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 15 (28) снежня 1913 года[1] ў вёсцы Порса (зараз у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У Чырвонай Арміі з 1944 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на 2-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах.
Кулямётчык 338-га стралковага палка (96-я стралковая дывізія, 48-я армія, 3-і Беларускі фронт) вызначыўся ў час ліквідацыі групоўкі праціўніка на тэрыторыі Усходняй Прусіі у раёне населенага пункта Калькштайн (сучасны Вапнік, Польшча). 31 студзеня 1945 г. адбіваў атакі праціўніка пры падтрымцы танкаў і самаходных гармат. У крытычны момант бою сяржант Лаўрыновіч кінуўся пад варожы танк са звязкай гранат і падарваў яго.
Быў пахаваны ў горадзе Арнэта (Польшча). Пазней перапахаваны ў горадзе Бранева (Вармінска-Мазурскае ваяводства).
Remove ads
Узнагароды
Памяць
- Сяржант У. С. Лаўрыновіч навечна залічаны ў спіс часці, у якой служыў.
- Імем Героя названая адна з вуліц горада Вілейка.
- Мемарыяльная дошка ў вёсцы Порса на доме, у якім нарадзіўся і жыў У. С. Лаўрыновіч.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads