Уладзімір Сяргеевіч Семяніхін
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Сяргеевіч Семяні́хін[4] (9 лютага 1918 — 27 лістапада 1990) — савецкі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі, доктар тэхнічных навук (1964), прафесар (1968), акадэмік Акадэміі навук СССР (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1981).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 лютага 1918 года ў горадзе Сумы. Скончыў сярэднюю школу ў Данецку. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут па спецыяльнасці аўтаматыка і тэлемеханіка і быў накіраваны на завод № 217 Народнага камісарыята ўзбраення СССР у Свярдлоўску. Займаў пасады інжынера, старшага майстра, начальніка цэха. У 1946—1948 гадах У. С. Семяніхі на пасадзе старшага інжынера Тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства ўзбраення СССР у Маскве. З 1948 года працаваў на Электрамеханічным заводзе «Зорка» (завод № 569) у Загорску начальнікам цэха, а з 1950 года начальнікам АКБ — галоўным канструктарам завода. У 1963—1971 гадах У. С. Семяніхін на пасадзе дырэктара НДІ-101 (з 1966 года — Навукова-даследчы інстытут аўтаматычнай апаратуры) Міністэрства радыёпрамысловасці СССР у Маскве, а з 1971 года — намеснік Міністра радыёпрамысловасці, член калегіі міністэрства, навуковы кіраўнік Навукова-даследчага інстытута аўтаматычнай апаратуры (НДІАА) і Навукова-даследчага інстытута «Усход». У 1974 годзе вярнуўся працаваць у НДІАА. У лістападзе 1974 годзе стаў генеральным канструктарам інстытута, а ў 1976 годдзе прызначаны яго дырэктарам.
Памёр У. С. Семяніхін 27 лістапада 1990 года. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках у Маскве[5].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар больш за 200[5] навуковых прац ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання і і спецыяльнага прыладабудавання. Пад навуковым кіраўніцтвам У. С. Семяніхіна была створана Аўтаматызаваная сістэма кіравання Узброеных Сіл СССР, якая забяспечвае эфектыўны абмен інфармацыяй паміж цэнтрам кіравання і аб’ектамі аўтаматызацыі, раззасяроджанымі па тэрыторыі ўсёй краіны, а таксама спраектаваны шэраг сістэм рэгіянальнага і аб’ектавага ўзроўняў[6]. З 1966[4] года кіраваў базавай кафедрай «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання» Маскоўскага інстытута радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі[5][7].
У 1979—1989 гадах У. С. Семяніхін абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, з’яўляўся членам Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў СССР[6].
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Медаль «Залатая Зорка» (1981),
- 3 ордэны Леніна (1971, 1981, 1988[5]),
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975),
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962, 1962),
- Ордэн «Знак Пашаны» (1945),
- 2 Дзяржаўныя прэміі СССР (1970, 1976),
- Ленінская прэмія (1984),
- медалі.
Памяць
Імя акадэміка У. С. Семяніхіна прысвоена Навукова-даследчаму інстытуту аўтаматычнай апаратуры (у 1991 годзе[5]) і караблю Балтыйскага флота[6]. На будынку НДІАА ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5].
Зноскі
- Малиновский Б. Н. История вычислительной техники в лицах — Киев: 1995. — С. 214. — 384 с. — ISBN 5-7707-6131-8
- Страницы истории отечественных ИТ. Том 1 // Страницы истории отечественных ИТ — М.: Альпина Паблишер, 2015. — Т. 1. — С. 69. — 265 с. — ISBN 978-5-9614-4853-5
- Семенихин Владимир Сергеевич на сайце «Героі краіны»
- Легендарному директору НИИ автоматической аппаратуры Владимиру Сергеевичу Семенихину — 100 лет! Архівавана 25 кастрычніка 2021. (руск.) // Афіцыйны сайт НДІАА
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads