Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў
батанік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў (12 чэрвеня 1875, Пецярбург — 1937?[2], Мінск) — беларускі[2] савецкі батанік-фларыст, геабатанік, дэндролаг, адзін з першых даследвальнікаў расліннасці Беларусі[2].
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння ў 1899 годзе Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта[2] працаваў у Мінскай і Віцебскай губернях. У 1920—1935 гадах кіраваў батаніка-лізіметрычным аддзяленнем Мінскай балотнай даследчай станцыі[2], секцыяй натуралізацыі Беларускага аддзялення Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі[2]. Адамаў — адзін з арганізатараў Вялікалётчанскага батанічнага сада ў маёнтку Вялікія Лётцы каля Віцебска)[2], сфармаваў большую частку яго калекцыі[3][4]. Быў кіраўніком геабатанічных экспедыцый Упраўлення меліярацыі Наркамзема Беларусі[2].
Апошнія гады цяжка хворы Адамаў быў вымушаны жыць у пасёлку Нікіта ў Крыму, сумяшчаючы лячэнне з працай у Нікіцкім батанічным садзе.
Remove ads
Уклад у навуку
У першай (1900) фларыстычнай працы Адамаў звярнуўся да аднаго з відаў роду Sagittaria — Sagittaria alpina Willd. (цяпер вядомы як Sagittaria natans Pall.), у ёй ён звёў дадзеныя аб распаўсюджванні гэтага віду ў Сібіры і Еўрапейскай Расіі.
У 1924 годзе Адамаў даў найпадрабязнае апісанне на трох мовах (па-руску, па-латыні і на эсперанта) «новага віду» рода шальнік (Alisma) Alisma submersum, пад гэтай назвай ім былі аб'яднаны ў адзін від Alisma arcuatum Michalet і Alisma graminifolium Ehrh. ex Ledeb.. Апісанне дадзена на падставе дваццацігадовых назіранняў аўтара над гэтай раслінай, знойдзенай у наваколлях Віцебска ў возеры Лётцы.
У 1930 і 1932 гадах Адамаў апублікаваў працы пра беларускія бярозы (Betula).
Геабатанічныя працы Адамава прысвечаны характарыстыцы расліннасці Беларускага Палесся (1927), Камароўскага балота (1925) (ён вывучаў змену пустазельных траў, раслінныя асацыяцыі і г.д.) і іншых тэрыторый Беларусі. Многія з іх засталіся неапублікаванымі.
Remove ads
Бібліятэка
Бібліятэка У. У. Адамава знаходзілася ў яго маёнтку ў Вялікіх Лётцах. Асабліва шырока ў ёй была прадстаўлена літаратура па батаніцы, лекавым раслінам, пчалярстве, сельскай гаспадарцы, садоўніцтве.
Лёс бібліятэкі У. У. Адамава дакладна не вядомы[5]. Па некаторых звестках[5], вялікая частка яе была перададзена грамадскай арганізацыі, а астатняя літаратура перавезена ў Мінск, дзе з сярэдзіны 1920-х гг. жыў і працаваў У. У. Адамаў.
Асноўныя сачыненні
- Малоизвестный азиатский вид стрелолистника (Sagittaria alpina Willd.), найденный в средней части Европейской России // Бот. записки Scripta botanica. — 1900. — Т. XVIII. — С. 18—50.
- Alisma submersum // Зап. Белорус. гос. ин-та сельск. хоз-ва. — 1924. — Т. III. — С. 450—456.
- Краткий обзор растительности некоторых районов Белорусского Полесья // Зап. Белорус. гос. ин-та сельск. и лесн. хоз-ва. — 1925. — В. 9. — С. 390—405.
- Растительные ассоциации Комаровского болота в лизиметрах вегетационного павильона Минской болотной станции // Зап. Белорус. гос. ин-та сельск. и лесн. хоз-ва. — 1925. — В. 4. — С. 41—61.
- Смена сорных трав на низинном торфянике Комаровского болота // Тр. Минск. болотн. станции. — 1925. — В. 11. — С. 25—36.
- Обзор растительности Белорусского Полесья. Левая сторона бассейна Припяти. — Мн.: 1928.
Remove ads
Памяць
На сядзібным доме вучонага[6], які захаваўся ў Вялікіх Лётцах, устаноўлена мемарыяльная дошка[7].
Зноскі
- International Plant Names Index — 1999.
- Адамов Владимир Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 11. — 737 с.
- Природа Белоруссии : Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — С. 514. — ISBN 5-85700-001-7.
- Калекцыі батанічнага саду страчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Свитязь: Альманах библиофилов Белоруссии / Сост. Л. А. Козырко; Редколл.: С. В. Букчин и др. — Мн.: Беларусь, 1989. — 255 с. — 14 600 экз. — ISBN 5-338-00124-1
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

