Шальнік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Шальнік
Remove ads

Ша́льнік[2][3] (Alísma) — род кветкавых раслін сямейства шальнікавыя (Alismataceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя водныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае, на чаранках, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі белага колеру, з трыма пялёсткамі, сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. Плод — шматарэшак.

Арэал

Налічваецца каля дзесяці (11[4]) відаў, шырока распаўсюджаныя па ўсім свеце. Большай часткай — у Паўночным паўшар’і, таксама ў Аўстраліі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Усходняй Афрыцы і Цэнтральнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 3 віды шальніка[5]: шальнік злакавы (Alisma gramineum), шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum), шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica).

Значэнне

З’яўляюцца кормам андатры і качак[3]. Трава ў свежым выглядзе ядавітая для жывёл[3].

Зноскі

  1. Species Plantarum: 342 (1753)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  4. Alisma (англ.) // The Plant List
  5. Растения Беларуси(недаступная спасылка)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads