Уладзімір Цярэнцьевіч Камкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Цярэнцьевіч Камкоў (нар. 5 верасня 1950, г. Асіповічы) — беларускі артыст балета, педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1984).
Remove ads
Біяграфія
У 1973—1995 гг. — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1981—1998 гг. — выкладчык харэаграфічнага вучылішча. Сярод лепшых партый: Тыль і Інквізітар, Машэка і Князь («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я. Глебава), Спартак («Спартак » А. Хачатурана), Тыбальд («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова); з іншых партый — Прынц, Ротбарт («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль », «Карсар » А. Адана), Кален («Ліза і Кален » Ф. Герольда ), а таксама галоўныя партыі ў аднаактавых балетах «Фестываль кветак у Чэнзана » Э. Хельстэда , «Прывал кавалерыі» І. Армсгеймера , «Адажыета» на музыку Г. Малера, «Камерная сюіта» на музыку Р. Шчадрына, «Вальпургіева ноч» Ш. Гуно, «Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага.
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны артыст БССР (1980).
- Народны артыст БССР (1984).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads