Уладзімір Юльевіч Візэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Юльевіч Ві́зэ (5 сакавіка 1886, г. Пушкін, Расія — 19 лютага 1954, Ленінград) — савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі, член-карэспандэнт АН СССР (1933).
Remove ads
Біяграфія
У 1904 годзе скончыў прэстыжную Царскасельскую гімназію, у 1904—1910 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у 1905—1907 гадах — у Гётынгенскім універсітэце.
З 1928 года супрацоўнік Арктычнага інстытута, з 1945 года прафесар у Ленінградскім універсітэце.
У 1912—1914 гадах удзельнік экспедыцыі Г. Я. Сядова, у 1921—1922 гадах — экспедыцыі на «Таймыры», у 1924, 1928 і 1931 гадах — на «Малыгіне». Навуковы кіраўнік экспедыцый на «Георгіі Сядове»(1930), «Сібіракове»(1932) і «Літке»(1934).
Тэарэтычна, на аснове выпіскі з бартавога часопіса шхуны «Святая Ганна», выратаванай В. І. Альбанавым, прадказаў існаванне вострава Візэ і пасля ўдзельнічаў у экспедыцыі, якая адкрыла гэты востраў[5].
Аўтар прац па акіянаграфіі, метэаралогіі. Распрацаваў метады лядовых прагнозаў.
Лаўрэат Сталінскай прэміі ў 1946 годзе. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
У 1930-х гадах Візэ жыў у доме 11 на 20-й лініі Васільеўскага вострава.
Памёр 19 лютага 1954 года ў Ленінградзе[6].
Remove ads
Памяць
Імем Візэ названы востраў у Карскім моры, ледавік, мыс і бухта на востраве Новая Зямля, а таксама навукова-даследчае судна «Прафесар Візэ»(1967).
Навуковыя працы
- Международный полярный год, 2 изд., Л., 1932.
- История исследования Советской Арктики. Карское и Баренцево море. Архангельск — Севкрайгиз, 1935.
- Моря Советской Арктики, 3 изд., М. — Л., 1948.
- Основы долгосрочных ледовых прогнозов для арктических морей, М., 1944.
- На «Сибирякове» и «Литке» через ледовитые моря. Два исторических плавания 1932 и 1934 гг., М. — Л., 1946.
Зноскі
- Визе Владимир Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Визе Владимир Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Новая Российская энциклопедия: в 12 т. / Редкол.: А. Д. Некипелов, В. И. Данилов-Данильян, В. М. Карев и др. — М.: Издательство «Энциклопедия» Т. 2 А — Баяр, 2005. — 960 с.: ил.
- Могила В. Ю. Визе на Волковском кладбище Архівавана 4 сакавіка 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads