Уладзімір Якаўлевіч Проп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір (Герман Вальдэмар) Якаўлевіч Проп (руск.: Владимир Яковлевич Пропп; 16 (28) красавіка 1895 — 22 жніўня 1970) — савецкі філолаг, фалькларыст, уплывовы прадстаўнік фармалізму. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта. Заснавальнік параўнаўча-тыпалагічнага метада ў фалькларыстыцы, адзін са стваральнікаў сучаснай тэорыі тэксту[6]. Сучасныя структуралісты лічаць У. Я. Пропа адным са сваіх папярэднікаў[6].
Remove ads
Жыццё
Нарадзіўся ў сям’і паволжскіх немцаў. Бацька — Якаў Піліпавіч Проп (1858—1919), заможны паволжскі селянін, які нарадзіўся ў сяле Гусенбах (цяпер с. Лінёва, Валгаградскай вобл.). Маці — Анна Лізавета Фрыдрыхаўна, у дзявоцтве Бейзель (пам. 1942).
У 1914—1918 гадах вывучаў рускую і германскую філалогію на філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У гады 1-й сусветнай вайны добраахвотна працаваў санітарам у лазарэце, затым братам міласэрнасці.
У паслярэвалюцыйныя 1917—1929 гады сям’я Проп жыла ў сваім доме на хутары Проп[7]. За гэты час У. Я. Проп быў у бацькоўскай сядзібе некалькі разоў. У канцы 1918 года наведаў хворага бацьку, у сакавіку 1919 года прыехаў ужо на яго пахаванне, пасля чаго на пэўны час застаўся тут і працаваў на полі разам са сваімі сваякамі, потым працаваў школьным настаўнікам у Голым Карамышы за 70 км ад хутара. Затым У. Я. Проп вярнуўся ў Петраград. Летам 1923 года прыязджаў у бацькоўскую сядзібу з жонкай. 20 снежня 1929 года ў нямецкай калоніі Гусенбах Мядзведзіцкага кантона здзейснена раскулачванне. Паводле акту, складзенага ударнай брыгадай пры Гусенбахскім сельскім Савеце, маёмасць Анны Фрыдрыхаўны Проп была перададзена ў калгас імя Сталіна.[6]
З 1932 года У. Я. Проп выкладаў і вёў навуковую працу ў Ленінградскім універсітэце (ЛДУ). З 1937 года стаў дацэнтам, з 1938 — прафесар філалагічнага факультэта ЛДУ, паслядоўна на кафедрах рамана-германскай філалогіі, фальклору і, да 1969 года, рускай літаратуры; у 1963—1964 — выконваў абавязкі загадчыка кафедры.
У перыяд «барацьбы з касмапалітызмам» у 1949—1952 гадах выкладаў на кафедры этнаграфіі і антрапалогіі гістарычнага факультэта.
Быў двойчы жанаты. Ад шлюбу з Серафімай Паўлаўнай Сакаловай былі дочкі Марыя і Алена. Ад шлюбу з Лізаветай Якаўлеўнай Антыпавай (1905—1979) — сын Міхаіл (1937—2018), гідрабіёлаг, заслужаны дзеяч навукі РФ.
Пахаваны на Паўночных могілках.
Remove ads
Навуковыя працы
- Марфалогія чароўнай казкі (1928) — найбольш важная праца Пропа. Аказала значны ўплыў на такіх навукоўцаў як Клод Леві-Строс і Ралан Барт.
- Гістарычныя карані чароўнай казкі (1946).
Зноскі
- Пропп Владимир Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- Wladimir Jakowlewitsch Propp // Brockhaus Enzyklopädie
- Národní autority České republiky Праверана 9 жніўня 2023.
- Бочкарёва Л. И.. Владимир Яковлевич Пропп и его любимое Линёво (руск.) (html)(недаступная спасылка). wolgadeutsche.ru (1 жніўня 2009). — «Стрежень»: научный ежегодник; - Волгоград, 2009, т. 7, с.169-185.. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2012. Праверана 30 жніўня 2011.
- Пропп (Сейчас не существует) (руск.). Историческое, географическое и статистическое описание немецких поселений. wolgadeutsche.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 30 жніўня 2011.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads