Уладзіслаў Іванавіч Завадскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Завадскі (нар. 4 лютага 1996, Самахвалавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Фалько» з Чаркасаў.

Хуткія факты Уладзіслаў Завадскі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гарадзеі», у 2015 годзе правёў за клуб адзін матч у Першай лізе. У 2016 годзе выступаў за дубліруючы склад, за які забіў 11 галоў.

У лютым 2017 года пасля прагляду быў арандаваны клубам «Смалявічы-СТІ»[2]. У якасці аднаго з асноўных ігракоў каманды дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Гарадзеяй», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[3]. У ліпені 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гарадзею»[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. ДА канца сезона 2018 яшчэ некалькі разоў згуляў за асноўную каманду, а ў сезоне 2019 заставаўся ў дублі гарадзейцаў, толькі аднойчы выйшаў на замену ў матчы Кубка Беларусі.

У пачатку 2020 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», аднак пераход не адбыўся. Пазней далучыўся да мінскіх «Крумкачоў», з якімі ў лютым падпісаў кантракт[5]. Аднак у камандзе толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года перабраўся ў «Ашмяны-БДУФК»[6]. Гуляў за каманду да канца сезона 2020, пасля чаго яна знялася са спаборніцтваў.

У пачатку 2021 года далучыўся да клуба Другой лігі «Фалько» з Чаркасаў.

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads