Уладзіслаў Мар’янавіч Дукса

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Мар’янавіч Дукса (нар. 7 ліпеня 1980(1980-07-07)[1], Солы, Гродзенская вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Трэнер клуба «Смаргонь».

Хуткія факты Уладзіслаў Мар’янавіч Дукса, Нарадзіўся ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родных Солах некалькі разоў на тыдзень, калі да іх прыязджаў Майсейчанка Андрэй Іванавіч. Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Неўзабаве атрымаў запрашэнне ад Андрэя Іванавіча Майсейчанкі ў «Смаргонь». Пасля заканчэння сезона 2013 года завяршыў кар’еру гульца[2][3]. З’яўляецца рэкардсменам клуба па згуляных матчах у афіцыйных сустрэчах, а менавіта 342 матчы ва ўсіх турнірах[4].

Remove ads

Трэнерская кар’ера

Першапачаткова стаў трэнерам ДЮСШ у Смаргоні. Пазней стаў трэнерам у футбольным клубе «Смаргонь». Сезон 2021 года правёў як трэнер дублюючага складу, а таксама выконваў абавязкі галоўнага трэнера[5][6]. У сезоне 2022 года стаў асістэнтам галоўнага трэнера ў асобе Ігара Трухава.

Сям’я

Бацька беларускі празаік і паэт Мар’ян Мікалаевіч Дукса. Сын Мацвей Дукса таксама прафесійны футбаліст.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads