Мацвей Уладзіслававіч Дукса

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мацвей Дукса (нар. 8 красавіка 2003, Смаргонь) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь» (у арэндзе з брэсцкага «Дынама»).

Хуткія факты Мацвей Дукса, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у Смаргоні, некаторы час знаходзіўся ў акадэміі брэсцкага «Дынама», у 2019 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», на наступны год пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе рэгулярна выхадзіў на замену. З пачатку 2021 года, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, а з лета пачаў з’яўляцца і ў асноўнай камандзе. 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:2). У сезоне 2022 у якасці іграка асновы дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу, а ў 2023 годзе з 8 галамі і 7 галявымі перадачамі стаў найлепшым бамбардзірам і асістэнтам «Смаргоні» ў сезоне.

У студзені 2024 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[3]. У складзе брэсцкай каманды стаў выхадзіць на замену. У ліпені 2024 года на правах арэнды вярнуўся ў «Смаргонь»[4].

Remove ads

Дасягненні

  • У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads