Умберта I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Умберта I (італ.: Umberto I; 14 сакавіка 1844, Турын, Сардзінскае каралеўства — 29 ліпеня 1900, Монца, Італія) — другі кароль Італіі з 1878 года, з Савойскай дынастыі.
- Пра заснавальніка Савойскага дому гл. Гумберт I, граф Савоі
Remove ads
Біяграфія
Сын Віктара Эмануіла II, старэйшы брат Амадэя Іспанскага.
Яшчэ да ўзыходжання на прастол Умберта праявіў сябе як храбры салдат у другой бітве пры Кустоце (якую італьянцы, аднак, з трэскам прайгралі). Разам з тым Умберта не быў асоба здольным палітыкам, яму бракавала бацькаўскай гнуткасці — ён вельмі спадзяваўся на простыя сілавыя метады, не заўсёды ішоў на саступкі, а то і зусім ігнараваў асобныя праблемы краіны, лічачы іх «невылечнымі рысамі італьянскага характару» (у прыватнасці, згаленне сялянства Медзаджорна, якое прыняло катастрафічныя памеры і ў вялікай ступені спрыялае радыкалізацыі італьянскага грамадства і ўзмацненню іміграцыі ў Амерыку). Абразіўшыся тым, што французы «адвялі з-пад носа Туніс» (1881), ён даў Бісмарку ўцягнуць Італію ў Траісты саюз. З-за ўзброеных распраў з бастуючымі рабочымі, прадпрынятымі па яго загадзе, ён быў вельмі непапулярны. Да ўсяго іншага, у гады яго кіравання Італія ўстала на шлях каланіяльных заваяванняў, былі распачаты войны ў Самалі і Эфіопіі, якія абыйшліся краіне велізарнымі матэрыяльнымі і значнымі людскімі стратамі, але далі ў сутнасці ніякіх вынікаў (набыццё італьянцамі, у канчатковым выніку, пустэльнага, засушлівага, беднага на рэсурсы Самалі, да таго ж з мяцежным мусульманскім насельніцтвам было проста не ў стане ні акупіць выдаткаў, ні даць задавальненне грамадскай думцы).
У 1900 годзе быў застрэлены ў Монцы анархістам Гаэтана Брэшы.
У гонар Умберта I у Італіі названа шмат вуліц і грамадскіх устаноў, у тым ліку найбуйнейшая рымская бальніца і велічная Галерэя Умберта I («Galleria Umberto I») у Неапалі.
Умберта I, як і бацька, пахаваны ў рымскім Пантэоне.
Remove ads
Сям’я
З 1868 года быў жанаты са сваёй стрыечнай сястрой Маргарытай Савойскай. У яе гонар названа піца «Маргарыта». У шлюбе нарадзіўся адзіны сын Віктар Эмануіл III (1869—1947).
Зноскі
- Umberto I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Umberto I di Savoia-Carignano, Re d'Italia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads