Унукава (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аэрапорт Унукава імя А. М. Тупалева (ІАТА: VKO, ІКАО: UUWW) — міжнародны аэрапорт федэральнага значэння, адзін з чатырох асноўных аэрапортаў Масквы і Маскоўскай вобласці. З’яўляецца аэрапортам сумеснага базіравання (сумесна з ФСБ Расіі і ФСА Расіі).
Абслугоўвае пераважна рэйсы па Расіі, нізкабюджэтныя і чартарныя рэйсы авіякампаній групы «Аэрафлот» (але не рэйсы самога «Аэрафлота»), а таксама некаторыя міжнародныя рэйсы ў межах Еўропы і СНД. З моманту адкрыцця надзелены правам прымаць паветраныя судны вышэйшых службовых асоб СССР і Расіі, а таксама кіраўнікоў замежных дзяржаў і ўрадаў, якія прыбываюць у краіну.
Размешчаны ў межах аднайменнага маскоўскага раёна за 10 км на паўднёвы захад ад МКАД. Займае трэцяе месца ў Расіі па колькасці абслужаных пасажыраў за год пасля Шарамецьева і Дамадзедава. У 2017 годзе аб’ём пасажырапатоку аэрапорта склаў 18 млн. 139 тыс. чалавек. З’яўляецца базавым і вузлавым аэрапортам для авіякампаній «Газпрам авія», «РусЛайн», «Ютэйр», «Якуція», бюджэтнай авіякампаніі «Перамога», чартарных авіякампаній «Ай флай» і Azur Air.
Аэравакзальны комплекс складаецца з трох пасажырскіх і аднаго грузавога тэрміналаў. Асноўны тэрмінал «Унукава-1» абслугоўвае большасць рэгулярных рэйсаў (у яго ўваходзяць тэрміналы «A», «B» і «D»). Тэрмінал «Унукава-2» (ІКАО: UUWI) выкарыстоўваецца для абслугоўвання вышэйшых асоб дзяржавы. Тэрмінал «Унукава-3» абслугоўвае рэйсы бізнес-авіяцыі.
Аэрапорту прысвоены трэці (найвышэйшы) узровень каардынацыі па класіфікацыі IATA.
У 2018 годзе па выніках усерасійскага конкурсу «Вялікія імёны Расіі» аэрапорту Унукава прысвоена імя вучонага і авіяканструктара Андрэя Мікалаевіча Тупалева.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
